Вы тут

З удзелам беларускай дэлегацыі


У Грузіі завяршылася 25-я штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ). У апошні дзень мерапрыемства абралі новага старшыню ПА АБСЕ. Ім стала Крысцін Мутанен (Аўстрыйская Рэспубліка).


Па выніках сесіі была прынята Тбіліская дэкларацыя, у якую ўключаны дакументы трох агульных камітэтаў і шаснаццаць дадатковых рэзалюцый, ініцыяваных членамі Асамблеі, прысвечаных распрацоўцы эфектыўных мер рэагавання на крызісы і канфлікты, міграцыі і правам бежанцаў, барацьбе з насіллем і дыскрымінацыяй, супрацьдзеянню карупцыі, трыццатай гадавіне чарнобыльскай катастрофы.

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктарам Гумінскім прыняла ўдзел у падрыхтоўцы дакументаў сесіі. Прапановы і папраўкі беларускіх парламентарыяў увайшлі ў выніковы тэкст дэкларацыі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.