21 кастрычніка, серада

Вы тут

Праходзіць акцыя «Белая Русь» — з любоўю да дзяцей»


Тра­ды­цый­ная ак­цыя «Бе­лая Русь» — з лю­боўю да дзя­цей» пра­хо­дзіць па ўсёй Бе­ла­ру­сі. Дэ­пу­та­ты, кі­раў­ні­кі ад­мі­ніст­ра­цый ра­ё­наў, прад­стаў­ні­кі грамад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­лая Русь» він­шу­юць жан­чын, якія ў Дзень Незалежнасці ста­лі ма­ту­ля­мі. З 2009 го­да за на­ра­джэн­не но­вых гра­ма­дзян такім чы­нам па­дзя­ка­ва­лі ўжо 2300 прад­стаў­ні­цам прыго­жай па­ло­вы ча­ла­вец­тва.


52 дзі­ця­ці на­ра­дзі­лі­ся ў Мін­ску ў Дзень Не­за­леж­нас­ці Бе­ла­ру­сі. Два хлоп­чы­кі і дзве дзяў­чын­кі з'я­ві­лі­ся на свет 3 ліпе­ня ў 6-й клі­ніч­най баль­ні­цы Мін­ска, якую на­ве­да­ла мі­ністр інфарма­цыі Лі­лія АНА­НІЧ. Яна ад­зна­чы­ла, што ў Бе­ла­ру­сі шмат зроб­ле­на для та­го, каб быць 25-й у лі­ку кра­ін, пры­зна­ных кам­форт­ны­мі для ма­туль і дзя­цей, і першай — ся­род кра­ін СНД. Дзякуючы са­цы­яль­на ары­ен­та­ва­най па­лі­ты­цы дзяр­жа­вы кож­нае не­маў­ля ў кра­і­не нара­джа­ец­ца жа­да­ным, дадала міністр.

Аж­но 15 не­маў­лят па­поў­ні­лі спіс на­шых гра­ма­дзян у РНПЦ «Ма­ці і дзі­ця». З віншаваннямі сю­ды за­ві­та­лі прадстаўні­кі «Бе­лай Русі» і Мінск­ага Са­ве­та дэ­пу­та­таў.

— Сім­ва­ліч­на, што цуд на­ра­джэн­ня ад­бы­ва­ец­ца ў Дзень Не­за­леж­нас­ці Бе­ла­ру­сі — галоў­ны дзень дзяр­жаў­нас­ці на­шай кра­і­ны, та­му ва­ша аса­біс­тае свя­та мае дзяр­жаў­ны прысмак, — ад­зна­чыў, він­шу­ю­чы мам, Ва­сіль ПАНАСЮК, стар­шы­ня Мінск­ага га­рад­ско­га Са­ве­та дэпу­та­таў. — Хо­чац­ца, каб праз 18 га­доў вашы­мі дзець­мі ганары­лі­ся не толь­кі вы як баць­кі, але і ўся ста­лі­ца і на­ват кра­і­на. Каб мы з ва­мі змаг­лі су­стрэц­ца яшчэ не адзін раз. Напрык­лад, ка­лі бу­дзем уручаць ва­шым дзе­цям га­на­ро­вую гра­ма­ту Мін­гар­вы­кан­ка­ма і Са­ве­та дэ­пу­та­таў або прысу­джаць ста­тус га­на­ро­ва­га гра­ма­дзя­ні­на ста­лі­цы.

Ён да­даў, што дзяр­жа­ва не за­ста­ец­ца ўба­ку ад кло­па­таў сям'і, і на­пя­рэ­дад­ні 3 лі­пе­ня ў мік­ра­ра­ё­не Ка­мен­ная Горка ад­кры­ла­ся шмат­про­філь­ная дзі­ця­чая паліклі­ні­ка №4. У пла­нах — да­бу­да­ваць уста­но­вы ахо­вы зда­роўя ў мік­ра­ра­ё­нах Друж­ба-1 і Ус­ход­ні.

На­мес­нік кі­раў­ні­ка ад­мі­ніст­ра­цыі Цэнт­раль­на­га ра­ё­на ста­лі­цы Эду­ард ТА­МІЛЬ­ЧЫК вы­ка­заў спа­дзя­ван­не, што дзет­кі не толь­кі са­мі вы­рас­туць здаровымі і пры­го­жы­мі, а і скі­ру­юць свае дум­кі на тое, каб зра­біць на­шу кра­і­ну та­кой жа.

Ад­на з ма­ці, якія атры­ма­лі він­ша­ван­ні і па­да­рун­кі ад аб'­яд­нан­ня, Воль­га Змушко, на­ра­дзі­ла 3 лі­пе­ня сы­на Ле­а­ні­да, а до­ма іх ча­ка­юць яшчэ Ка­ця і Мі­ша. Жанчы­на шчы­ра па­дзя­ка­ва­ла пер­са­на­лу цэнт­ра за ча­ла­ве­чае стаў­лен­не і доб­ра­сум­лен­ныя ад­но­сі­ны да пра­цы.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: «Святочныя» немаўляткі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

У падтрымцы звычайна маюць патрэбу ўсе жывыя людзі ў складаныя перыяды жыцця.

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?

Грамадства

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Аб альтэрнатыве клайпедскаму порту, рэканструкцыi Нясвiжскага палаца i роднай мове падчас сямейных сустрэч.