Вы тут

Гэта не проста палітыка, гэта — жыццё


Суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльная цэласнасць дзяржавы для нашага народа значаць многае.

Учора Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі ўшанавання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу.


«Наш народ, як ніхто іншы, шануе мір і спакой у краіне, даражыць сваёй бяспекай, — заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на цырымоніі. — Для нас шмат значаць такія паняцці, як суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльная цэласнасць дзяржавы. Гэта не проста палітыка, гэта наша жыццё, гэта жыццё нашых бацькоў сёння, гэта жыццё нашых дзяцей у будучыні».

Каб захаваць усё гэта, адзначыў беларускі лідар, дзяржава праводзіць міралюбную шматвектарную знешнюю палітыку, ажыццяўляе ваеннае будаўніцтва, умацоўваючы абараназдольнасць краіны. Гэтыя падыходы арганічна знайшлі адлюстраванне ў новай Ваеннай дактрыне.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што, выбраўшы для сябе шлях служэння Айчыне, афіцэры нясуць велізарную адказнасць перад краінай і народам. Па словах кіраўніка дзяржавы, ім неабходна засяродзіцца на ўсямерным павышэнні ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, вывучцы і зладжанасці органаў кіравання і войскаў, выніковасці баявой падрыхтоўкі злучэнняў і вайсковых часцей. Варта акцэнтаваць практычнае навучанне войскаў на сучасных спосабах вядзення ўзброенай барацьбы, іх падрыхтоўцы пад канкрэтныя задачы, вызначаныя планам абароны.

Найважнейшай задачай супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, адзначыў Прэзідэнт, застаецца падтрыманне грамадскага парадку ў краіне, калі кожны грамадзянін можа быць упэўнены ў сваёй бяспецы і бяспецы сваіх дзяцей.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу, што ў цяперашні час узрастае значнасць дзейнасці пагранічнага ведамства па адсочванні і прагназаванні магчымых выклікаў і пагроз пагранічнай бяспецы.

Удасканальваць сваю дзейнасць, на думку Прэзідэнта, павінна і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. «Патрэбныя свежыя, узважаныя і разумныя ідэі і прапановы па развіцці, удасканаленні дзейнасці МНС, аптымізацыі кантрольнай дзейнасці», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Беларускі лідар таксама падкрэсліў, што краіна ўдзяляе значную ўвагу тэхнічнаму перааснашчэнню сілавых ведамстваў, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. «Зусім хутка ў дадатак да новых самалётаў Як-130 ва Узброеныя Сілы паступяць новыя сучасныя верталёты Мі-8МТВ», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што беларускія прадпрыемствы абароннага сектара эканомікі асвоілі новы кірунак — ракетабудаванне, у краіне адкрыты цэнтр кіравання касмічнай сувяззю, выведзены на арбіту два спадарожнікі. «Гэта сведчыць аб тым, што мы можам многае рабіць сваімі рукамі. Любая краіна, якая думае пра бяспеку і абарону, асноўную зброю павінна рабіць сваімі рукамі», — упэўнены беларускі лідар.

Уручаючы генеральскія пагоны прадстаўнікам сілавых ведамстваў, Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што такія высокія званні атрымліваюць самыя годныя афіцэры. Кіраўнік дзяржавы таксама ўручыў спецыяльныя лісты аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 15 выпускнікам вышэйшых ваенных навучальных устаноў за выдатныя поспехі ў вучобе і ўзорнае выкананне воінскага абавязку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».