Вы тут

Штогод у Ашмянскім раёне нараджаецца 400 немаўлят


Штогод ва ўсім Ашмянскім раёне нараджаецца прыкладна 400 немаўлят, а толькі ў адным перынатальным цэнтры другога ўзроўню, якім з'яўляецца акушэрскае аддзяленне ашмянскай бальніцы, з'яўляецца на свет 600 дзетак. Дзіўная арыфметыка тлумачыцца проста. Цэнтр прымае не толькі мясцовых парадзіх, а і з суседніх рэгіёнаў: Смаргонскага і Астравецкага. Ходзяць жарты, што некаторыя цяжарныя спецыяльна падгадваюць час, каб наведванне сяброў у горадзе прыйшлося на пачатак працэсу. Вельмі ж хочацца раджаць менавіта тут, у найлепшых умовах.


Мед­сяст­ра аку­шэр­ска­га ад­дзя­лен­ня Жан­на Трац­цяк  у ад­ным з па­ко­яў для не­маў­ля­так.

— Мы прымаем усе складаныя выпадкі родаў. Усе двойні з трох раёнаў нараджаюцца ў нас. Да з'яўлення тройні мы таксама гатовыя, аднак пасля такіх родаў немаўлят трэба выходжваць у рэанімацыі. А найлепшыя ўмовы для гэтага ўсё ж такі ў вобласці, таму такія цяжарныя накіроўваюцца туды. Пры гэтым мы клапоцімся найперш пра дзяцей, якім можа спатрэбіцца дапамога рознага характару. Для мам у нас створаны аптымальныя ўмовы, — расказаў Уладзімір КУНЦ, галоўны ўрач Ашмянскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Сапраўды, тут капітальна адрамантаваны практычна ўсе аддзяленні. Цэнтр аснашчаны сістэмай падачы медыцынскіх газаў (кіслароду, сціснутага паветра, закісу азоту). У чатырох радзільных залах усталявана сістэма кандыцыяніравання і пастаянна падтрымліваецца тэмпература 22-24 градусы.

Адразу пры паступленні ў акушэрскае аддзяленне парадзіх падзяляюць. Тыя, у каго маецца пэўная інфекцыя (нават звычайны рыніт), накіроўваюцца ў інфекцыйны блок. Астатнія — на звычайны фізіялагічны пост. Іх прымаюць праз розныя санпрапускнікі і пасля размяшчаюць на розных паверхах (2-м і 3-м).

На трэцім знаходзяцца дзве перадродавыя аднамесныя палаты са сваімі санвузламі і вялікая палата на шэсць месцаў для тых, хто прыязджае загадзя. У пасляродавых палатах (на адно і два месцы) прадугледжана сумеснае знаходжанне мамы і немаўляці. Ёсць і чатыры аднамесныя палаты павышанага камфорту з дэмакратычным коштам (20 рублёў у дзень на новыя грошы), дзе акрамя санвузла маюцца яшчэ душавая і тэлевізар.

З но­вым су­час­ным аб­ста­ля­ван­нем зна­ё­міць га­лоў­ны ўрач Ула­дзі­мір Кунц.

Дзве радзільныя залы на кожным паверсе, разлічаныя на адначасовыя роды адной і дзвюх жанчын, працуюць пазменна. Тут усталяваны сучасныя аўтаматызаваныя крэслы для родаў з магчымасцю рэгулявання нахілу.

Кесаравы сячэнні праводзяцца ў асобнай, абсталяванай па апошнім слове тэхнікі аперацыйнай. Тут ёсць усё. Беларускае, польскае, нямецкае, скандынаўскае абсталяванне для працы анестэзіёлагаў і акушэраў-гінеколагаў. Апарат для штучнай вентыляцыі лёгкіх. Электракаагулятар — электранож для разразання скуры і спынення крывацёку. Камп'ютарныя маніторы падчас аперацыі паказваюць звесткі пра пульс, ціск, насычанасць крыві кіслародам, колькасць выдыхаемага вуглякіслага газу.

— 92% кесаравых сячэнняў у нас робяцца пры спінальнай анестэзіі, каб жанчына ўсё бачыла і магла адразу сустрэцца з немаўлём. З моманту разрэзу да з'яўлення дзіцяці на руках у маці праходзіць пяць хвілін. Яшчэ 20—25 хвілін — каб скончыць аперацыю поўнасцю, — адзначыў галоўны ўрач бальніцы. — У выпадках экстраннага кесаравага сячэння, напрыклад, калі ў дзіцяці парушаецца сэрцабіцце, робім агульны наркоз — на «спіналку» не застаецца часу, бо трэба чакаць, пакуль яна падзейнічае.

Станоўчая дэмаграфічная сітуацыя на Ашмяншчыне назіраецца з 2014 года. Тады ўпершыню за многія гады колькасць народжаных перавысіла колькасць памерлых. Узровень нараджальнасці тут цяпер — адзін з самых высокіх. Такія паказчыкі вывелі раён на трэцяе месца ў галіне аховы здароўя па ўсёй Гродзенскай вобласці. У 2000 годзе акушэрскае аддзяленне прызнана як установа, што адпавядае глабальным крытэрыям сусветнай сістэмы аховы здароўя і ЮНІСЕФ — «Бальніца, дружалюбная да дзіцяці».

Аддзяленне для нованароджаных таксама мае ўсё неабходнае: спавівальны столік з падагрэвам, дыхальныя мяшкі і сродкі для рэанімацыі — усё на месцы і пад рукою.

sidarok@zviazda.by

Загаловак у газеце: Усе двойні — у нас

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Студэнцкі попыт на кошт арэнды жылля амаль не паўплываў

Студэнцкі попыт на кошт арэнды жылля амаль не паўплываў

Спецыялісты адзначаюць: добра яшчэ, што рынак выжыў.

Грамадства

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

У падтрымцы звычайна маюць патрэбу ўсе жывыя людзі ў складаныя перыяды жыцця.

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?