Вы тут

Аб афармленні першасных уліковых дакументаў пасля дэнамінацыі


У сувязі з правядзеннем з 1 ліпеня дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад  4.11.2015 №450 "Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінансаў тлумачыцца парадак афармлення першасных уліковых дакументаў, паведамляе са спасылкай на гэта на сваім афіцыйным сайце Міністэрства гандлю.


З 1 ліпеня вартасныя паказчыкі ў формах першасных уліковых дакументаў і транспартных дакументаў паказваюцца ў дэнамінаванай афіцыйнай грашовай адзінцы Рэспублікі Беларусь наступным чынам.

Лічбамі ў беларускіх рублях з двума дзесяцічнымі знакамі пасля коскі. Пры гэтым графы, прадугледжаныя для запаўнення вартасных паказчыкаў лічбамі, пасля слова "руб." дапаўняюцца словам "кап” уручную або з дапамогай тэхнічных сродкаў.

Пропіссю сума беларускіх рублёў паказваецца словамі, сума капеек -- лічбамі. Пры гэтым радкі, прадугледжаныя для запаўнення вартасных паказчыкаў пропіссю, пасля слова "руб." дапаўняюцца "_коп." уручную або з дапамогай тэхнічных сродкаў.

Аналагічны парадак ўказання вартасных паказчыкаў рэкамендуецца прадугледзець для першасных уліковых дакументаў, формы якой устаноўлены арганізацыяй самастойна.

Пры гэтым Міністэрства гандлю ў мэтах недапушчэння росту цэн на спажывецкія тавары рэкамендуе на асобныя тавары, кошт адзінкі масы, меры або тавару якіх пасля дэнамінацыі будзе складаць менш капейкі (утрымліваць дробную частку капейкі) фарміраваць цану такіх тавараў за кошт узбуйнення адзінкі масы, меры, тавару (10 шт., 10 метраў 100 шт. і г.д.). “Аналагічна прапануем фарміраваць тарыфы пры аказанні бытавых паслуг”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.