Вы тут

Абмен банкнот на манеты — да пачатку работы гандлёвых аб'ектаў


У межах падрыхтоўкі да правядзення дэнамінацыі Нацыянальным банкам краіны прыняты ўсе неабходныя рашэнні і нарматыўныя прававыя акты, якія забяспечваюць дастаўку ў рэгіёны і банкі краіны грашовай наяўнасці ўзору 2009 года, дастатковай для першапачатковай выдачы, паведамляе прэс-служба ўстановы.


У дакуменце гаворыцца, што на працягу ліпеня будзе забяспечана максімальная загрузка банкаматаў банкнотамі ўзору 2009 года, а ўжо з 1 ліпеня новымі грашыма будзе загружана каля 30% банкаматаў банкаў краіны. Таксама з 1 ліпеня арганізацыя банкаўскіх аперацый, уключаючы валютна-абменныя, будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем грашовай наяўнасці ўзору 2009 года разам з грашовай наяўнасцю ўзору 2000 года.

Спецыялісты Нацбанка паведамляюць, што былі прыняты ўсе неабходныя захады па абнаўленні праграмнага забеспячэння плацежных тэрміналаў, якія ўстаноўлены ў арганізацыях гандлю (сэрвісу), для працы з новым кодам валюты (BYN, 933). У выпадках, калі такая праца плацежных тэрміналаў не можа быць забяспечана па прычыне непадрыхтаванасці спалучанага касавага абсталявання, арганізацыям гандлю (сэрвісу) прадастаўлена магчымасць устаноўкі і выкарыстання аўтаномных плацежных тэрміналаў.

Рашэнне аб замене альбо даабсталяванні прылад па прыёме гатоўкі ў частцы прыёму манет банкі будуць прымаць самастойна, зыходзячы з тэхнічных магчымасцяў. 1 ліпеня і ў наступныя дні будуць прыняты ўсе неабходныя захады для забеспячэння бесперабойнай работы банкаўскіх плацежных картак і тэрмінальнага абсталявання.

У асаблівым рэжыме будзе працаваць і кантакт-цэнтр Нацыянальнага банка. Атрымаць неабходныя кансультацыі можна будзе па тэлефоне ў Мінску 306-00-02 з 9.00 да 17.00 як у пятніцу 1 ліпеня, так і ў выхадныя дні — 2 і 3 ліпеня. Акрамя таго, у Нацыянальны банк можна звярнуцца з дапамогай спецыяльнай электроннай формы, якая размешчана на сайце рэгулятара ў рубрыцы «Дэнамінацыя-2016».

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.