Вы тут

МЗС Беларусі рэкамендуе ўстрымацца ад наведвання Турцыі


МЗС Беларусі па-ранейшаму рэкамендуе грамадзянам краіны ўстрымацца ад наведвання паўднёва-ўсходніх правінцый Турцыі, паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальнік аддзела прэс-службы ведамства Марыя ВАНЬШЫНА.


У сувязі з нядаўнім тэрактам у міжнародным аэрапорце Стамбула турыстам рэкамендуюць не наведваць месцаў масавага збору людзей, якія могуць стаць мішэнню для тэрарыстаў. Пры гэтым спецыяліст падкрэсліла, што ў асноўных курортных зонах Турцыі сітуацыя застаецца стабільнай і кантралюецца. Праваахоўныя органы гэтай краіны прымаюць усе неабходныя меры для бяспекі турыстаў.

Як паведаміла карэспандэнту «Звязды» начальнік аддзела развіцця турыстычнай кампаніі Smok Travel Юлія ТРАПАШКА, адмаўлення ад тураў у Турцыю кліенты фірмы апошнім часам не рабілі. Больш за тое, попыт на адпачынак у гэтай паўднёвай краіне застаецца на высокім узроўні. Пры гэтым спецыяліст адзначыла, што для ўсіх ахвотных ёсць магчымасць замены ўжо набытых тураў на падарожжы ў іншыя краіны.

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: У Турцыю — на сваю рызыку

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.