Вы тут

Найлепшыя вынікі на ЦТ — у гімназістаў і ліцэістаў


Вынікі ўдзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання па матэматыцы аказаліся вышэйшымі за леташнія.


Мінімальнае парогавае значэнне тэставага бала па матэматыцы, вызначанае для першага профільнага прадмета (15 балаў), пераадолелі ў гэтым годзе 63,6% абітурыентаў, а для другога профільнага прадмета (10 балаў) — 81,7% абітурыентаў. Максімальна магчымы бал маюць 25 удзельнікаў тэсціравання (між іншым, у 2015 годзе такіх шчасліўцаў было 89). 18 уладальнікаў 100-бальных сертыфікатаў з'яўляюцца выпускнікамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі бягучага года.

Сярод 100-бальнікаў ёсць прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў, але найбольшая іх колькасць усё ж такі — жыхары сталіцы.

Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў канстатуе, што сёлета павялічыўся сярэдні працэнт выканання заданняў часткі А і часткі В. Больш за палову заданняў часткі А мае працэнт выканання звыш пяцідзесяці. А ўключэнне ў тэст задач В11 і В12 пятага (найвышэйшага) узроўню складанасці дазволіла ранжыраваць абітурыентаў з найбольш высокім узроўнем падрыхтоўкі.

Па выніках цэнтралізаванага тэсціравання па біялогіі 100-бальныя сертыфікаты атрымаюць сёлета 25 удзельнікаў. Летась такім выдатным вынікам маглі пахваліцца толькі 5 чалавек.

Сярод уладальнікаў максімальнага выніку — прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі і сталічных устаноў адукацыі. Не пераадолелі парогавага значэння тэставага бала для першага профільнага прадмета (набралі менш за 15 балаў) 6,3% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў ЦТ, для другога профільнага прадмета (10 балаў) — 0,76% удзельнікаў экзамену. А 3 чалавекі атрымалі нуль балаў.

Міхаіл Жураўкоў лічыць, што невялікая колькасць абітурыентаў, якія атрымалі на экзамене мінімальныя і максімальныя тэставыя балы, сведчыць пра тое, што экзаменацыйная работа мела патрэбную ступень цяжкасці і дазволіла дыферэнцаваць удзельнікаў тэсціравання па ўзроўні іх падрыхтоўкі.

Міністр адукацыі падкрэсліў, што ўсе заданні ў тэстах па біялогіі былі складзены ў строгай адпаведнасці з дзейнай праграмай уступных выпрабаванняў і зместам школьных навучальных дапаможнікаў. І, галоўнае, усе заданні кожнага з дзесяці варыянтаў тэста былі выкананыя цалкам хоць бы адным удзельнікам тэсціравання; г.зн., што 100-бальнікі ёсць па ўсіх без выключэння варыянтах тэста.

На ЦТ па гісторыі Беларусі 100 балаў атрымалі 14 чалавек (у 2015 годзе — 4).

Большасць абітурыентаў, якія прадэманстравалі бліскучыя веды (11 чалавек), скончылі ўстановы адукацыі ў гэтым годзе. Найлепшыя вынікі ў ліцэістаў (49,30) і гімназістаў (49,36). Крыху ніжэйшыя вынікі ў выпускнікоў агульнаадукацыйных школ (36,17).

Аналіз статыстычных звестак паказаў, што працэнт выканання заданняў у адкрытай частцы тэста (частка В) у 2016 годзе вышэйшы, чым летась, што дэманструе не толькі павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі абітурыентаў па прадмеце, але і адпаведнасць гэтых заданняў узроўню падрыхтоўкі сярэднестатыстычнага абітурыента.

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».