Вы тут

Стратэгія карпаратыўнага кіравання


Аб павелічэнні ролі наглядальных саветаў у карпаратыўным кіраванні на прамысловых прадпрыемствах вялася гаворка на пасяджэнні секцыі №2 навукова-кансультатыўнага савета па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі.


Паводле слоў старшыні Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Уладзіміра Панцюхова, цяпер у краіне назіраецца паступовае збліжэнне нацыянальнага прававога поля з агульнапрызнанымі стандартамі карпаратыўнага кіравання. Таму сёння надышоў час выпрацаваць рэкамендацыі па ўдасканаленні такога кіравання. У тым ліку ў частцы работы наглядальных саветаў. А практыка паказвае, што яны блізка знаёмыя з сітуацыяй на прадпрыемстве і могуць даваць слушныя парады з нагоды падбору кадраў, мадэрнізацыі вытворчасці і іншых стратэгічных пытанняў. «Назіральныя саветы — гэта погляд знутры», — адзначыў сенатар.

Першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Аляксей Васільеў лічыць, што назіральны савет павінен стаць сапраўды ключавым органам у сістэме кіравання акцыянерным таварыствам, удзельнічаць у прыняцці сапраўды сур'ёзных перспектыўных рашэнняў, а не займацца бягучымі праблемамі прадпрыемства. Вопыт карпаратыўнага кіравання ў кампаніях Расіі, Швецыі, Германіі і іншых краінах паказвае, што менавіта назіральныя саветы адыгрываюць важную ролю ў распрацоўцы стратэгіі сваіх прадпрыемстваў. Выкарыстанне ў складзе назіральных саветаў сапраўдных прафесійных кіраўнікоў павінна дапамагчы айчыннаму прамысловаму сектару выйсці на міжнародныя фондавыя рынкі.

Пасля ўсебаковага абмеркавання ўдзельнікамі пасяджэння секцыі было прынята рашэнне рэкамендаваць дзяржорганам больш актыўна выкарыстоўваць дзейны карпаратыўны інструментарый, укараняць сусветныя практыкі гэтага кіравання праз прыняцце карпаратыўных кодэксаў і стварэнне камітэтаў пры наглядальных саветах на аснове парад Дзяржкаммаёмасці і Мінэканомікі. Таксама спецыялісты раяць прымаць дадатковыя меры па паляпшэнні якаснага складу наглядальных саветаў, у тым ліку шляхам прыцягнення прафесіянальных кіраўнікоў.

Удасканаленне карпаратыўнага кіравання з'яўляецца адным са шляхоў для дасягнення мэтаў, пастаўленых на пятым Усебеларускім народным сходзе. Гэта павінна паспрыяць паляпшэнню эканамічнага становішча прадпрыемстваў.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Студэнцкі попыт на кошт арэнды жылля амаль не паўплываў

Студэнцкі попыт на кошт арэнды жылля амаль не паўплываў

Спецыялісты адзначаюць: добра яшчэ, што рынак выжыў.

Грамадства

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

У падтрымцы звычайна маюць патрэбу ўсе жывыя людзі ў складаныя перыяды жыцця.

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?