Вы тут

Заплаціце падаткі да дэнамінацыі


Падатковая служба краіны рэкамендуе ўсім індывідуальным прадпрымальнікам, якія з'яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку, загадзя паклапаціцца аб своечасовай аплаце гэтага збору за ліпень яшчэ ў чэрвені ў сувязі дэнамінацыяй, паведамляе прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах Беларусі.


У міністэрстве патлумачылі, што «ў сувязі з правядзеннем дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Беларусі банкам прадастаўлена права 1 ліпеня 2016 года не праводзіць разліковае і касавае абслугоўванне кліентаў альбо прыпыняць аказанне кліентам асобных відаў паслуг па ажыццяўленні банкаўскіх аперацый. Пры такіх абставінах, улічваючы, што апошнім днём аплаты адзінага падатку за ліпень з'яўляецца 1 ліпеня, звяртаем увагу індывідуальных прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку на неабходнасць загадзя паклапаціцца аб своечасовай аплаце гэтага падатку.

Прэс-служба МНС нагадвае, што ў выпадку выканання падатковага абавязацельства ў больш познія тэрміны на парушальніка налічваюцца пені за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі, уключаючы дзень аплаты (спагнання), на працягу ўсяго тэрміну невыканання падатковага абавязацельства.

Загаловак у газеце: Прадпрымальнікам трэба паклапаціцца

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.