Вы тут

«Пластык» зноў у фаворы


Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра гандлю Беларусі Артур Карповіч. А нагодай для ўдакладнення сталі дзеянні асобных гандлёвых пунктаў, якія вырашылі «падстрахавацца» і аб'явілі сваім спажыўцам аб немагчымасці на працягу пэўнага часу разлічвацца карткамі. Зразумела, што людзі ўспрынялі гэтую навіну сур'ёзна і... каля некаторых банкаматаў пачалі з'яўляцца вялікія чэргі.


Паводле слоў намесніка міністра, іх ведамства «зафіксавала асобныя факты ўвядзення ў зман насельніцтва арганізацыямі, якія ажыццяўляюць прыём плацяжоў за тавары і паслугі з дапамогай выкарыстання банкаўскіх пластыкавых картак». У шэрагу арганізацый была прадстаўлена недакладная інфармацыя, якая скажае рэчаіснасць. «Напрыклад, у аб'ектах акцыянернага таварыства «ДарОс» 28 чэрвеня па прычыне недастатковага разумення работнікаў прадпрыемства былі вывешаны аб'явы, якія змяшчаюць інфармацыю аб тым, што «разлікі па тэрмінале праводзіцца не будуць з 30 чэрвеня па 3 ліпеня ў сувязі з дэнамінацыяй афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь». Артур Карповіч паведамляе, што падобныя выпадкі непраўдзівых аб'яў меліся і на некаторых станцыях чыгункі У сувязі з гэтым Мінгандлю нагадвае, што, паводле афіцыйнай інфармацыі ад Нацбанка, па тэхнічных прычынах будзе немагчыма разлічвацца банкаўскімі карткамі толькі ў перыяд з 23.30 30 чэрвеня да 8 гадзін раніцы 1 ліпеня. «У іншы час плацежныя тэрміналы на аб'ектах гандлю і грамадскага харчавання будуць працаваць у штатным рэжыме. Гэтае пытанне ўзята на асаблівы кантроль Гандлёвай інспекцыяй», — падкрэсліў прадстаўнік міністэрства.

Загаловак у газеце: «Пластык» зноў у фаворы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».