Вы тут

Схавала грошы і забылася дзе


Міліцыя дапамагла адшукаць «зніклыя» 5 тысяч долараў.

У аператыўна-дзяжурную службу Кастрычніцкага РУУС сталіцы паступіла паведамленне ад 60-гадовай жанчыны-інваліда пра тое, што ў яе з кватэры знікла 5 тысяч долараў.


На месца здарэння неадкладна выбыў намеснік начальніка аддзела крымінальнага вышуку раённага ўпраўлення маёр міліцыі Канстанцін Блажэй. Пры выяўленні абставін здарэння і аглядзе кватэры ў калідоры ў шафе афіцэр адшукаў зніклыя грошы. Высветлілася, што жанчына праз узрост і захворванне забыла пра тое, што перахавала буйную суму валюты.

Мінчанка падзякавала супрацоўніку міліцыі за дапамогу ў пошуку грошай, паважлівае стаўленне да яе і за разуменне да сітуацыі, якая склалася.

Міліцыя нагадвае, што варта ўважліва ставіцца да сваіх грашовых зберажэнняў. Асабліва гэта актуальна цяпер у перыяд правядзення дэнамінацыі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.