Вы тут

Плацежныя тэрміналы будуць працаваць у звычайным рэжыме


Міністэрствам гандлю зафіксаваныя асобныя факты ўвядзення ў зман насельніцтва арганізацыямі, якія ажыццяўляюць прыём плацяжоў за тавары і паслугі з дапамогай выкарыстання банкаўскіх пластыкавых картак.


Па словах першага намесніка міністра гандлю Артура Карповіча, якога цытуе прэс-служба, у шэрагу арганізацый была прадстаўлена недакладная, скажаючая рэчаіснасць інфармацыя.  Напрыклад, у аб'ектах ААТ “ДарОрс” 28 чэрвеня з-за недастатковага разумення работнікамі прадпрыемства сітуацыі былі вывешаны аб'явы, якія змяшчаюць інфармацыю аб тым, што “разлікі па тэрміналу праводзіцца не будуць з 30.06.2016 па 3.07.2016 у сувязі з дэнамінацыяй афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь”. Падобныя выпадкі недакладных аб'яваў меліся і на асобных станцыях чыгункі (напрыклад, станцыя "Лябяжы").

У сувязі з гэтым Мінгандлю нагадвае, што, паводле афіцыйнай інфармацыі ад Нацбанка, па тэхнічных прычынах будзе немагчыма разлічвацца банкаўскімі карткамі толькі ў перыяд з 23.30 30 чэрвеня да 8.00 1 ліпеня бягучага года.

Як падкрэсліў Артур Карповіч, у іншы час аплатныя тэрміналы ў гандлі і грамадскім харчаванні будуць працаваць у штатным рэжыме. Дадзенае пытанне ўзяты на асаблівы кантроль гандлёвай інспекцыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».