Вы тут

Колькасць тэлемедыцынскіх паслуг павялічылася на 28%


Даследчыкі з Гарвардскай медыцынскай школы выявілі, што за апошняе дзесяцігоддзе колькасць тэлемедыцынскіх паслуг павялічылася на 28%. Для гэтага яны вывучылі звесткі пра медыцынскае абслугоўванне, якое прадастаўляе федэральная праграма медыцынскага страхавання ЗША Medіcare. Вынікі працы апублікаваныя ў The Journal of the Amerіcan Medіcal Assocіatіon.


Адна з асноўных задач тэлемедыцыны — пашырэнне доступу і паляпшэнне якасці медыцынскай дапамогі з дапамогай інфармацыйных тэхналогій. Асабліва гэта актуальна для тых пацыентаў, хто з-за нейкіх прычын абмежаваны ў магчымасці атрымаць медыцынскія паслугі ў бальніцах і іншых установах аховы здароўя. Каб спрыяць больш шырокаму распаўсюджванню тэлемедыцынскай дапамогі, больш як палова амерыканскіх штатаў прынялі адпаведныя законы.

Навукоўцы вырашылі праверыць, наколькі тэлемедыцына сапраўды запатрабаваная. Яны праверылі даныя па дзяржаўных медыцынскіх страхоўках, якія пакрывалі кошт тэлемедыцыны, і высветлілі, што з 2004 па 2013 год колькасць адпаведных паслуг, якія прадастаўляюцца за год, вырасла на 28 %. Усяго ў 2013 годзе іх колькасць склала больш за 100 000. Цяпер Medіcare выплачвае страхоўку на тэлемедыцыну пацыентам, якія жывуць у сельскай і маланаселенай мясцовасці, куды доступ звычайнай медыцынскай дапамогі абмежаваны. У 2013 годзе больш як 40 тысяч чалавек, якія жывуць за межамі вялікіх гарадоў, атрымалі дыстанцыйную дапамогу. Іншая група пацыентаў, якая карыстаецца тэлемедыцынай, уяўляе сабой людзей з псіхічнымі парушэннямі, якія больш бедныя, чым сярэдні кліент Medіcare. Менавіта яны з'яўляюцца асноўнымі карыстальнікамі тэлемедыцынскіх паслуг. Паводле слоў даследчыкаў, ёсць мноства патэнцыйных бар'ераў для развіцця тэлемедыцыны. Вынікі працы дапамогуць праінфармаваць дзяржаўных чыноўнікаў аб запатрабаванасці тэлемедыцынскай дапамогі, каб палепшыць яе і зрабіць больш даступнай.

Medіcare была заснаваная ў 1965 годзе ў ЗША для людзей, старэйшых за 65 гадоў. Страхаванне ўключае ў сябе аплату бальнічных паслуг і некаторых тыпаў хатняга догляду, а таксама дадатковую аплату наведванняў урача і амбулаторныя паслугі. Пры гэтым дадатковае страхаванне праводзіцца на добраахвотнай аснове.

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Медыцынская дапамога па тэлевізары

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».