Вы тут

Беларускія грацыі выступяць на этапе Кубка свету ў Берліне


Лепшыя грацыі планеты плануюць у бліжэйшы ўік-энд выступіць у Берліне на 8-м этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы.


ФОТА: mts.by

Сярод 27 удзельніц індывідуальных спаборніцтваў у сталіцы Германіі будуць і дзве беларускія гімнасткі - Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна. У ліку іх галоўных суперніц расіянкі Дзіна і Арына Аверын, карэянка Ен Чжэй Сон, украінка Ганна Рызатдзінава і ізраільцянка Нета Рыўкін.

У першыя два дні турніру пройдуць спаборніцтвы ў мнагабор'і, 3 лiпеня адбудуцца фіналы ў асобных практыкаваннях.

У Берліне выступіць і зборная Беларусі ў групавых практыкаваннях - Ганна Дудзянкова, Марыя Кадобіна, Марыя Кацяк, Валерыя Пішчэліна, Арына Цыцыліна, Ксенія Чалдышкіна. Апанентамі беларусак у барацьбе за ўзнагароды будуць каманды Украіны, Фінляндыі, Германіі, Японіі і Бразіліі.

Для беларускіх "мастачак" гэтыя спаборніцтвы стануць чарговай праверкай сіл перад галоўным стартам - Алімпіядай-2016. Алімпійскі турнір па мастацкай гімнастыцы пройдзе ў Рыа-дэ-Жанейра з 15 па 19 жніўня. Будзе разыграна два камплекты ўзнагарод - у індывідуальных і групавых спаборніцтвах.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».