Вы тут

Лепшых вучняў 8-11 класаў Мінска заахвоцяць грашовымі прэміямі


У Мінску заснаваны 100 штогадовых прэмій школьнікам, якія дабіліся высокіх вынікаў на гарадскіх, рэспубліканскіх, міжнародных алімпіядах, конкурсах, канферэнцыях, турнірах, творчых і спартыўных спаборніцтвах. Такое рашэнне прынята сёння на сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.


ФОТА: minsknews.by

Прэміі ў памеры 5 базавых велічынь будуць выплачаны вучням 8-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па выніках бягучага навучальнага года за кошт сродкаў бюджэту горада. Прысуджэнне прэмій ажыццяўляецца камісіяй, створанай камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама.

Установа прэміі накіравана на падтрымку адораных і высокаматываваных навучэнцаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучэбнай і творчай дзейнасці.

За 2011-2015 гады прэміі Мінгарвыканкама ўдастоены 500 таленавітых вучняў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.