Вы тут

Мінпрацы ўстанавіла памер утрымання сродкаў для выплаты зарплаты


У Беларусі вызначаны памер утрымання з наймальнікаў сродкаў для забеспячэння своечасовай выплаты заработнай платы з улікам дэнамінацыі, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


ФОТА: newsradio.com

У сувязі з правядзеннем дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі з 1 ліпеня 2016 года памер утрымання з наймальнікаў сродкаў для забеспячэння своечасовай выплаты заработнай платы складзе Br284,03.

У адпаведнасці з указам ад 27 лістапада 1995 года нумар 483 "Аб забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы" з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, у бясспрэчным парадку ўтрымліваюцца сумы, што адпавядаюць 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраванага на індэкс спажывецкіх цэн на кожнага работніка з улікам каэфіцыентаў павышэння тарыфных ставак рабочых па тэхналагічных відах работ, вытворчасцях і галінах эканомікі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.