Вы тут

Фінал сезону "Гульні тронаў" пабіў рэкорд праглядаў


Фінальны эпізод шостага сезону "Гульні тронаў" стаў самым папулярным у гісторыі серыяла. 


Фота: afisha.bigmir.net

За першы дзень пасля выхаду серыі пад назвай "Вятры зімы" яе паглядзелі больш за 8,9 мільёна гледачоў. Папярэдні рэйтынгавы рэкорд для "Гульні тронаў" належыў фіналу пятага сезона - 8,1 мільёна гледачоў прэм'ернага паказу.

Рэкордным у гісторыі HBO застаецца і агульная колькасць гледачоў новага сезону "Гульні тронаў": кожную серыю шостага сезону на ўсіх платформах, уключаючы не толькі падпісчыкаў канала, але і аўдыторыю паўторнага паказу і анлайн-сэрвісаў, паглядзелі ў сярэднім 23,3 мільёна чалавек.

Рэйтынгі "Гульні тронаў" у параўнанні з паказчыкамі на старце серыяла выраслі амаль утрая. Так, прэм'ерны паказ фіналу першага сезона сабраў ля экранаў 3 мільёны гледачоў.

lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?