Вы тут

25% злачынстваў здзяйсняецца ў нецвярозым стане


П'янства працягвае негатыўна ўплываць на крымінагенную абстаноўку ў краіне.

Вадзім Петыш, намеснік начальніка арганізацыйна-аналітычнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі МУС.


У стане алкагольнага ап'янення ў Беларусі здзяйсняюць амаль кожнае чацвёртае правапарушэнне ад агульнай колькасці. Для аматараў спіртнога статыстыка жудасная, за пяць месяцаў 2016 года ў нашай краіне ад ужывання кантрафактнага алкаголя і атручэння яго сурагатамі загінулі 46 чалавек.

— Праблема насамрэч існуе, — кажа Вадзім Петыш. — І ў сувязі з ёй гэтае пытанне знаходзіцца ў міліцыі на асаблівым кантролі. Мы стараемся канфіскоўваць алкагольныя напоі з незаконнага абарачэння. У гэтым кірунку працуем даволі плённа, але факты застаюцца фактамі. Людзі з розных прычын працягваюць гэтым займацца. У тым ліку дзеля продажу. З пачатку года выяўлена амаль 280 тысяч літраў фальсіфікаваных спіртных напояў і самагоннай брагі.

Для міліцыі, як кажа суразмоўца, важна прыцягнуць да адказнасці кожнага, хто гэтым займаецца. Адміністрацыйным кодэксам прадугледжаны артыкул, паводле якога чалавек, які вырабляў моцныя спіртныя напоі ці захоўваў самагонны апарат, можа атрымаць штраф да 5 базавых велічынь. Пры паўторы на працягу года — да 30 базавых. Пры гэтым ва ўсіх выпадках прадугледжана канфіскацыя такіх напояў, брагі або самагонных апаратаў.

Так, у Вілейскім раёне на адным з лецішчаў выявілі дзве тоны брагі, знайшлі самагонны апарат. У красавіку міліцыя сумесна з супрацоўнікамі нацыянальнага парка Белавежскай пушчы ў Свіслацкім раёне затрымалі мужчыну, у якога таксама быў самагонны апарат і больш за 3,5 тысячы літраў брагі.

— Варта адзначыць, што пераважная большасць самагоншчыкаў ужо пакінулі лясныя масівы. Напрыклад, калі 10-15 гадоў таму ў Валожынскім ці Старадарожскім раёне самагонныя апараты можна было лёгка знайсці ў лесе, цяпер такога практычна няма. Міліцыя літаральна вычысціла іх.

«І пазітыўная дынаміка ў гэтым адчуваецца», — кажа Вадзім Петыш.

taras@zviazda.by

Загаловак у газеце: Кожнае чацвёртае правапарушэнне

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.