Вы тут

У НАК прэзентавалі форму для беларускай дэлегацыі на Алімпіяду-2016


Айчынныя дызайнеры Іван Айплатаў і Юлія Латушкіна сумесна з прадпрыемствамі канцэрна «Беллегпрам» распрацавалі калекцыю адзення спецыяльна для беларускіх спартсменаў.


Першая серыя выйшла пад назвай «Беларусь сінявокая. Васількі». Сіні колер на адзенні сімвалізуе нацыянальныя багацці краіны — рэкі і азёры. Таксама на форме выкарыстаны арнамент, у аснове якога — стылізаваны васілёк. Аднак па выніках апытання спартсменаў і трэнераў перавага была аддадзена другой калекцыі Юліі Латушкінай «Беларусь спартыўная. Сіла перамог». Мадэлі там выкананы ў чырвоным, шэрым і белым колерах, таксама выкарыстаны нацыянальныя матывы і арнамент з васілька. Аздабленне касцюмаў і элементы традыцыйнай вышыўкі падкрэсліваюць нацыянальную прыналежнасць.

Выкарыстаныя пры стварэнні адзення сучасныя матэрыялы і тэхналогіі ў поўнай меры ўлічваюць пажаданні і водгукі спартсменаў, а таксама кліматычныя асаблівасці Бразіліі.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў якасць прадстаўленага адзення, па яго даручэнні ўсе распрацаваныя калекцыі знаходзяцца ў вольным продажы ў беларускіх крамах. «Гэтая форма павінна быць у вольным продажы, каб кожны чалавек, калі ў яго ёсць жаданне, мог купіць яе і тым самым далучыцца да Рыа і спорту ў цэлым», — сказаў Прэзідэнт.

Фота БЕЛТА

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: На Гульні — моднай камандай

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.