Вы тут

Стартаваў фотаконкурс "Сэлфі & фота ў вышыванках”


Яго ініцыятарам выступіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.


ФОТА: udf.by

Творчае спаборніцтва праводзіцца ў сацыяльных сетках "УКантакце", Facebook, Twitter, Instagram. Да ўдзелу дапускаюцца прафесійныя або аматарскія арыгінальныя фатаграфіі з нацыянальным беларускім арнаментам (на вопратцы або атрыбутах побыту).

Падрыхтаваныя фотаматэрыялы размяшчаюцца на старонках і ў групах сацсетак з выкарыстаннем хэштэгаў # беларусь  # беларускі арнамент #вышыўка # вышыванка  # брсм  #brsm, # сэлфі #selfie #foto # фота # вышыванкабрсм.

Пераможцы будуць вызначаны ў наступных намінацыях: “ Сэлфі&фота малога ў вышыванцы”; “Сэлфі& фота маладых у вышыванцы”; “Сэлфі&фота ў офісе ў вышыванцы”; “Сэлфі&фота пакаленняў у вышыванцы”; “Масавае сэлфі&фота ў вышыванцы”, “Мая сям'я ў вышыванцы”, “Арыгінальнае сэлфі& фота ў вышыванцы анлайн”. У апошняй — пераможцу вызначаць карыстальнікі сеткі Інтэрнэт шляхам галасавання ў групе “Моладзь Беларусі”.

Лепшыя фотаматэрыялы будуць апублікаваныя ў суполцы “Укантакце” “Моладзь Беларусі”, на інтэрнэт-партале "Моладзь Беларусі" (brsm.by) і выкарыстаны ў фотавыставах. Удзел у фотаконкурсе азначае згоду аўтара на далейшае выкарыстанне арганізатарамі прадстаўленых ім работ.

Пераможцы конкурсу атрымаюць падарункі ад дызайн-цэнтра вышыўкі “Fainy.by”, які стаў фіналістам рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”.

nikalaеva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.