Вы тут

Беларусь гатова ствараць у Тайландзе прамысловыя прадпрыемствы


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынёй Нацыянальнага заканадаўчага сходу Тайланда Панпечам Вічытчалчаем.


«Мы гатовы да стварэння на тэрыторыі Тайланда сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці патрэбнай вам прадукцыі, асабліва прадукцыі машынабудавання. Мы гатовы пастаўляць вам прадукцыю і гатовы закупляць у Тайландзе тыя тавары, якія патрэбны нам, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але для таго, каб рабіць адпаведныя крокі ў гэтым кірунку, патрэбна глыбокая прапрацоўка пытання».

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што краінам неабходна падрыхтаваць адпаведную дагаворна-прававую базу. «Гэта значыць патрэбны базавыя дакументы для ўзаемнага гандлю. І некаторыя праекты дакументаў знаходзяцца ў вас на разглядзе. Мы і вы ведаем, што трэба сёння рабіць, і трэба пачынаць гэтыя крокі», — упэўнены Прэзідэнт.

Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Тайландам пачалося менавіта з заканадаўчых галін улады. «Мы будзем арыентавацца на тое, што ў Беларусі менавіта парламент будзе галоўным накіроўваючым звяном у нашых адносінах. Але я як кіраўнік дзяржавы зраблю ўсё для таго, каб нашы адносіны развіваліся і паглыбляліся», — запэўніў беларускі лідар. Прэзідэнт Беларусі дадаў, што краіны распрацавалі дарожную карту адносін. «Я не скажу, што гэта канчатковы варыянт, думаю, што мы над планам нашых адносін будзем і далей працаваць, паглыбляць і пашыраць іх, асабліва ў сферы эканамічнага супрацоўніцтва, таму што гэта фундамент любых адносін», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.'

Старшыня Нацыянальнага заканадаўчага сходу Тайланда выказаў надзею, што Прэзідэнт Беларусі будзе і ў далейшым падтрымліваць умацаванне адносін паміж дзвюма дзяржавамі, паведамляе БЕЛТА.

Загаловак у газеце: Крокі насустрач

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.