Вы тут

Перспектыва ёсць, але патрэбны дакументы


У рамках дзелавога візіту старшыня Нацыянальнага заканадаўчага сходу Тайланда Панпеч Вічытчалчай сустрэўся са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам і старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам. Абмяркоўваўся шэраг пытанняў, якія тычыліся пашырэння супрацоўніцтва ў сферы эканомікі, гандлю, лагістыкі і турызму.


Фота: БЕЛТА

Міхаіл Мясніковіч выказаў меркаванне, што Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні роўных партнёрскіх адносін з Тайландам. Ён адзначыў, што з візітам тайландскіх гасцей беларускі бок звязвае вялікія перспектывы. Аднымі з найважнейшых для беларусаў кірункаў з'яўляюцца ўзгодненая палітыка ў рабоце міжнародных арганізацый і ўмацаванне двухбаковых сувязяў. У сваю чаргу Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што Беларусь разглядае Тайланд як перспектыўнага партнёра ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі і гатова займацца кааперацыяй па ўсім спектры двухбаковых адносін. Гэтаму таксама спрыяюць міжпарламенцкія адносіны, якія, на думку Уладзіміра Андрэйчанкі, апошнім часам вельмі інтэнсіўна развіваюцца. Таксама старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу і на рэгулярныя двухбаковыя сустрэчы і ўзаемадзеянне груп дружбы.

Па выніках сустрэчы старшыня Палаты прадстаўнікоў паведаміў, што ў Тайландзе ўжо ў найбліжэйшы час плануецца адкрыць ганаровае консульства Беларусі. Зусім нядаўна адкрылася аналагічнае ганаровае консульства Тайланда ў Беларусі. Акрамя таго, па словах спікера, на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні спрашчэння візавага рэжыму для беларускіх грамадзян.

У сваю чаргу Міхаіл Мясніковіч выказаў упэўненасць у далейшым развіцці беларуска-тайландскіх адносін. Аднак для гэтага дзвюм краінам неабходна дэталёва прапрацаваць дагаворна-прававую базу, якая яшчэ фактычна знаходзіцца на пачатковай стадыі фарміравання.

Kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.