Вы тут

Двух сыноў адразу страціла сям'я з аграгарадка Дзяржынск


Разам з імі патануў і іх сябар-аднавясковец. Целы трох юнакоў знойдзены ў рацэ Сцвіга. Цяпер раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гібелі людзей.


Вёска знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад тэрыторыі Украіны і Брэсцкай вобласці. У другой палове дня 25 чэрвеня два родныя браты 18 і 15 гадоў разам з 15-гадовым аднавяскоўцам на двух матацыклах паехалі лавіць рыбу ў суседні Столінскі раён — гэта 3,5 кіламетра ад іх месца жыхарства. Калі вечарам дзеці не вярнуліся дадому, родныя забілі трывогу. Да пошукаў юных рыбакоў далучыліся аднавяскоўцы і асабовы склад памежнай заставы «Дзяржынск».

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, падчас агляду месца здарэння, а таксама целаў загінулых, не знойдзена прыкмет, якія паказваюць на здзяйсненне ў адносінах да іх супрацьпраўных дзеянняў.

Рэчка Сцвіга быццам бы зусім вузенькая і неглыбокая: у некаторых месцах ледзь вышэй за калена. Але ж у асобных — сустракаюцца нечаканыя яміны. Менавіта ў такую, глыбінёй 2,5 метра, і трапілі юнакі. Загінулыя знаходзіліся ў рабочай адзежы і абутку. Гэта дае падставы выказаць здагадку, што хтосьці пачаў тануць, а астатнія кінуліся на дапамогу. За 100 метраў ніжэй па плыні ракі знойдзены браднік, сумка для рыбы і чыстае адзенне. Нідзе не знойдзена слядоў ад вогнішча ці пікніка.

Вядома, што 15-гадовыя падлеткі толькі закончылі вучобу ў мясцовай базавай школе, а 18-гадовы хлопец быў навучэнцам Бабруйскага дзяржаўнага механіка-тэхналагічнага каледжа. Ні дзеці, ні іх бацькі да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці не прыцягваліся і не былі заўважаны ва ўжыванні спіртных напояў. Для вызначэння дакладнай прычыны смерці прызначаны судова-медыцынскія экспертызы.

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Каварная Сцвіга забрала трох хлопцаў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.