Вы тут

У Парыжы пройдзе акцыя «Заспяваем гімн Беларусі разам»


Больш за сотню чалавек збяруцца на адной з цэнтральных плошчаў французскай сталіцы 30 чэрвеня, каб выканаць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.


Як паведаміў Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, гімн прагучыць на фоне знакамітай Эйфелевай вежы ў музычным суправаджэнні народнага ансамбля музыкі, танца і песні «Рэй» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Спяваць гімн Беларусі будуць прадстаўнікі беларускай дыяспары і французы — сябры нашай краіны. У акцыі таксама прымуць удзел каля 30 французскіх студэнтаў, што вывучалі тэатральнае мастацтва ў Беларусі. Шэраг з іх плануе спецыяльна прыбыць на імпрэзу з Канады і Туніса.

У гэты ж дзень увечары адмыслова да Дня Незалежнасці Беларусі на агароджы пасольства нашай краіны ў Францыі адкрыецца выстаўка «Спадчына Беларусі». Яе падрыхтаваў Нацыянальны гістарычны музей Беларусі.

А крыху раней, 28 чэрвеня ў галерэі прэстыжнага парыжскага ўніверсітэта Сарбоны ўпершыню адкрыецца выстаўка работ трох беларускіх мастакоў — Андрэя Дубініна, Аляксея Кузьміча, Глорыі Ран.

2 ліпеня супрацоўнікі дыпмісіі Беларусі ў Францыі разам з прадстаўнікамі беларускай дыяспары вось ужо трэці раз адсвяткуюць наша традыцыйнае Купалле.

vesіaluha@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Беларускі гімн у сталіцы Францыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.