Вы тут

Як сацыяльныя сеткi вымушаюць дзяцей адмовiцца ад жыцця


У расiйскiх СМI не так даўно пачалi з'яўляцца шакiруючыя публiкацыi пра смяротную небяспеку iнтэрнэту для падлеткаў. Журналiсты правялi расследаваннi шматлiкiх выпадкаў суiцыдаў сярод дзяцей, «апрацаваных» сацыяльнымi сеткамi. Сапраўды, мы сёння маем справу з неверагоднай разбуральнай сiлай вiртуальнага свету. Так што давайце разбiрацца.


Вось якiм чынам раскрыла праблему перыядычнае выданне краiны-суседкi: «З дзецьмi ў сацыяльных сетках працуюць сiстэмна i планамерна, крок за крокам падштурхоўваючы да апошняй рысы. Мы налiчылi 130 (!) суiцыдаў дзяцей, якiя здарылiся ў Расii з лiстапада 2015-га па красавiк 2016 года, — амаль усе дзецi былi членамi адных i тых жа груп у iнтэрнэце...»

Людзi неяк навучылiся спраўляцца з гiганцкiмi звалкамi радыеактыўных адходаў, але, перасялiўшыся часткова ў сеткi iнтэрнэту, яны завялi iх i тут. Дарослыя, заходзячы сюды часцей за ўсё, не атрымлiваюць «выпраменьвання», — папрацуюць, пакантактуюць i выходзяць. Дзецi пайшлi за дарослымi i прынялi агеньчыкi дрыгвы за святло, збiлiся са шляху. Яны на гэтых звалках дыхаюць. А пасля — пакiдаюць жыццё. Звалка гэта — велiзарнае згуртаванне шматлiкiх груп у сацыяльнай сетцы «УКантакце», як закрытых, так i адкрытых, якiя падштурхоўваюць дзяцей да суiцыду. Як у любых «прафесiйных» згуртаваннях, памiж iмi ёсць сваркi i iнтрыгi, яны адзiн аднаго абзываюць шарлатанамi, мяркуючы, верагодна, што самi — прафесiяналы. Але ж, улiчваючы колькасць дзяцей, якiя наведвалi гэтыя групы i сышлi ў вынiку з жыцця, прафесiяналы, як нi дзiка гэта гучыць, у гэтай вобласцi сапраўды ёсць. Але хто гэтыя людзi: вырадкi, маньякi, сектанты, фашысты?

Важныя правiлы для бацькоў

Пошук iнтарэсаў

Дзiця, якое пастаянна сядзiць у сацыяльных сетках i мала цiкавiцца рэальным жыццём, на самай справе ўпадае ў нейкi вiртуальны транс, якi стварае ў яго адчуванне «паралельнай рэальнасцi».

Прапануйце занятак, якi зможа выцягнуць «з сетак». Няхай будуць хобi, якiя дапамогуць не толькi заняць час i мазгi, але i пабудаваць стасункi з равеснiкамi.

Здаровая крытычнасць

Як толькi адзiн з падпiсчыкаў «груп смерцi» цiкавiўся ў арганiзатараў, хто яны i якiя ў iх мэты, яго адразу выгналi з суполкi. Для таго, каб падлетак быў больш устойлiвым да манiпуляцый «анлайн-сектантаў», трэба навучыць яго крытычна разважаць i задаваць нязручныя пытаннi.

Падлетак павiнен адчуваць вашу любоў i прыняцце. Калi дзiця ведае, што як бы нi зрабiла, яго зразумеюць i прымуць дома, яно будзе сапраўды ўпэўнена адчуваць сябе ў жыццi.

Сон варта жорстка кантраляваць. Калi дзiця не высыпаецца, у яго ўзмацняюцца трывожнасць, унушальнасць, панiжаецца iмунiтэт — i фiзiчны, i псiхалагiчны, нарастаюць скепсiс i непрыняцце.

Без шпiянажу i агрэсii

Першая рэакцыя бацькоў, якiя даведалiся, што iх дзецi сядзяць у групах, якiя заклiкаюць да суiцыду, — гэта ўзмацненне кантролю i забароны. Адзiнай рэакцыяй падлетка на падобныя агрэсiўныя дзеяннi стане агрэсiя ў адказ.

Не падрывайце давер дзiцяцi. Дзiця неабходна паважаць! Тады яго жыццё стане больш бяспечным i не будзе прычын яго пакiдаць...

Гэта першае пытанне, якое ўзнiкае адразу. I другое: для чаго?

Версiй шмат. Мы не ведаем, якая з iх праўдзiвая. Усё, што мы ведаем цяпер абсалютна дакладна, дык гэта тое, што з дзецьмi працуюць дарослыя людзi — сiстэмна, планамерна i дакладна, крок за крокам падштурхоўваючы iх да апошняй рысы. Працуюць з веданнем iх прыхiльнасцяў i захапленняў, выкарыстоўваючы любiмую iмi лексiку i культуру. Працуюць з веданнем псiхалогii, унушаючы дзяўчаткам, што яны «тоўстыя», а хлопцам, што яны — «лузеры» для гэтага свету. Таму што ёсць iншы свет, i вось там яны — «абраныя».

Тут самыя «бяскрыўдныя» слоганы — вось такiя: «Найлепшыя рэчы ў жыццi з лiтарай «с» — сям'я, субота, секс, суiцыд». Песнi кшталту: «...Мы пайшлi ў адкрыты космас, у гэтым свеце нам няма чаго лавiць». Пытаннi: «Колькi сумных будняў ты гатовы яшчэ так праiснаваць?». Карцiнкi: рэйкi i цягнiк з подпiсам «Гэты свет не для нас». Фота: дзецi на дахах з надпiсам «Мы дзецi мёртвага пакалення»... I самае галоўнае: бацькi загiнулых дзяцей проста не заўважалi нiякiх змен».

Далей — заклiк да бацькоў: «Будзьце ўважлiвымi. Правярайце, цi спяць яны ў 4.20? Што малююць на руках? Цi ўсе нажы дома? Можа быць, нейкiя парады цяпер i неразумна гучаць, але гэта як каранцiн. Сачыце за старонкамi «УКантакце», якiя наведваюць вашы дзецi, паглядзiце разам з iмi ролiкi i вiдэа, якiя яны глядзяць. Папрасiце iх даць вам паслухаць тыя песнi, якiя гучаць зараз у iх навушнiках».

Усё вырашальна

Невялiкiя лiчбы па Беларусi (у параўнаннi з Расiяй) могуць стварыць iлюзiю таго, што праблема нас не датычыцца. Але гэта не так. Свой погляд на праблему выказала псiхолаг Цэнтра дружалюбных адносiн да падлеткаў «Поспех» Кацярына БЛIЗНЮК.

— Цi можна сказаць, што iнтэрнэт-групоўка смерцi, пра якую стала вядома ў Расii, — новая дэструктыўная культура, секта, ахвярапрынашэнне?

— Памiж групамi смерцi i сектамi сапраўды шмат агульнага. Любая секта прагне аднаго — поўнай улады над чалавекам. Разумовы працэс замяняюць гатовымi шаблонамi. Вярбоўка зводзiцца да таго, што чалавеку даюць увагу i спачуванне. А пасля прапануюць паслухаць «пра вырашэнне ўсiх праблем». Проста паслухаць. Не спадабаецца — пойдзеш. Але пайсцi практычна немагчыма! Ну як адмовiць у такой «драбязе» таму, хто цябе выслухаў i зразумеў? Так што, калi ты прыйшоў, астатняе — справа тэхнiкi. Даверся, дазволь зрабiць сябе шчаслiвым, перакладзi адказнасць за сваё жыццё на чужыя плечы, знiмi з сябе гэты цяжар... Вось ты i папаўся! Думаць больш не трэба — пра ўсё падумаюць за цябе.

Наступны этап — прывязаць. Ахвяры даручаюць нескладаную работу. Такую, каб навiчок заведама выканаў яе на «выдатна». Ну вось, малайчына! Бачыш, ты проста створаны для гэтага. Вось i рабi тое, што ў цябе добра атрымлiваецца. Цябе заўсёды крытыкавалi? А тут толькi хваляць. Так чалавека падштурхоўваюць да думкi, што ўсе ранейшыя знаёмыя як мiнiмум дурнi, якiя не здолелi цябе ацанiць. Бацькi, настаўнiкi, старыя сябры — усё гэта цёмныя, неразумныя людзi. Не дзiўна, што i стасункi з iмi былi не самыя лепшыя. Натуральна, любы нармальны чалавек у гэтым засумняваецца. Але секта пра гэта выдатна ведае i  да гэтага гатовая. Методыка пераканання адпрацавана, i часу на апрацоўку ахвяры не шкада.

Усемагчымыя прысвячэннi i пазнаннi iсцiны — пастка, трапiўшы ў якую, выбрацца амаль нерэальна. Як толькi ахвяру пераканалi ў магчымасцi спасцiжэння нейкай iсцiны, далей яе час будзе распiсаны па секундах.

— Чаму дзяцей, дый не толькi iх, цягне да дэструктыўнага?

— На маю думку, гэта не прага менавiта дэструктыўнага, а пошук прыняцця i разумення, якiх дзiцяцi або даросламу не хапае ў яго асяродку. Дарослыя прывыклi лiчыць перажываннi падлеткаў дробнымi i нязначнымi, часам проста адмаўляюць iм у праве на гэтыя перажываннi («Ды што ты разумееш», «Ды якiя твае гады», «У цябе яшчэ будзе тысяча такiх дзяўчат» i г.д.). I гэта вымушае дзяцей або шукаць гэтае права на баку, або проста моўчкi пакутаваць. Калi нехта аўтарытэтны для гэтага падлетка дасць права на перажываннi або тым больш выдасць iнфармацыю аб тым, што «ты асаблiвы i можаш яшчэ i ўбачыцца са светам чараўнiцтва», то ён дакладна атрымае немалы крэдыт даверу.

Акрамя таго, падлеткi часта не ўспрымаюць смерць сур'ёзна, рамантызуюць яе. Яны не думаюць аб тым, што гэта канец гiсторыi. Гэта для iх, хутчэй, вызваленне цi пераход у iншы свет. Важна данесцi, што рэальная смерць — нiякi не пераход. Бацькi павiнны патлумачыць, што пакуль жывеш, у цябе ёсць магчымасць выбару: можа быць так, а можа быць i iначай. Але цягам усяго жыцця ў цябе ёсць i будзе шмат магчымасцяў, што б нi здарылася. Калi ж надыдзе смерць, ты ўжо не зможаш выбiраць. гэта кропка, за якой нiчога не будзе.

Часцей за ўсё дзецi ўтойваюць свае думкi пра смерць i не гатовыя абмяркоўваць iх з бацькамi. Калi ж яны закранаюць гэту тэму, падтрымлiвайце такiя размовы, не забараняйце iх. Дайце выказацца i нiчога не ацэньвайце. Толькi пасля ёсць сэнс спакойна прывесцi свае довады на карысць таго, што ў жыцця больш фарбаў i магчымасцяў, чым у смерцi. Нiякiх крыкаў i папрокаў. Вы павiнны прамаўляць толькi адно: жыццё — выдатнае i цудоўнае, i трэба змагацца за яго да апошняга.

Усе мы былi падлеткамi, але што мы разумелi пра сябе на той момант? Дый цяпер, калi сталi дарослымi, што разумеем пра гэты няпросты для нашых дзяцей час?

Паводзiны падлеткаў нярэдка бываюць дэманстратыўнымi. Яны ўсяляк iмкнуцца звярнуць увагу на сябе i свае праблемы, паказаць, што iм цяжка. I праявы могуць быць рознымi — ад парэзаў запясцяў рук да... атручэння неядавiтымi лекамi i г.д. Звычайна гэта робiцца не для таго, каб нанесцi сабе рэальную шкоду, а каб напалохаць навакольных, прымусiць iх штосьцi ўсвядомiць, тлумачаць спецыялiсты. Другi варыянт — афект, калi крыўда i гнеў перашкаджаюць адэкватна ўспрыняць сiтуацыю i падлетак паддаецца iмпульсу — глытае таблеткi або любую атруту, якая трапляецца пад руку. Ёсць i сапраўдныя суiцыдальныя паводзiны, калi прадумваецца план дзеянняў. Тады пакiдаюцца запiскi, адрасаваныя сваякам i сябрам, у якiх падлеткi развiтваюцца з усiмi, i часцей за ўсё тут ужо яны выбiраюць не таблеткi, а падзенне з вышынi або павешанне.

Але практычна заўсёды суiцыд — вынiк шматлiкiх праблем!

Вельмi рэдка бывае так, што нiхто з навакольных абсалютна нiчога не ведаў. Падлетак можа не гаварыць адкрытым тэкстам, але намёкi на «стомленасць ад жыцця» будуць. I гэта ўжо крык аб дапамозе! Сапраўдны суiцыд — гэта працяглы перыяд перажыванняў, барацьбы з самiм сабой, пошук выйсця. А вось суiцыд афектыўна папярэдзiць практычна немагчыма. Калi бацькi застаюцца глухiмi да таго, што спрабуе данесцi iм падлетак, то падчас чарговага высвятлення адносiн абуранае, раззлаванае дзiця можа скочыць у акно проста ў iх на вачах... Апытаннi тых, хто выжывае ў такiх выпадках, паказваюць, што падлеткi не хацелi загiнуць — проста гэта быў адзiны даступны сродак, якi павiнен быў прымусiць пачуць iх!

Iснуе погляд, што той, хто аднойчы вырашыў пайсцi з жыцця, будзе рабiць спробы зноў i зноў, пакуль намер не завершыцца поспехам. Але, як правiла, падлеткi, якiя выжылi пасля першай спробы, больш нiчога падобнага не ўчыняюць.

Запiс у сшытку

Паводле звестак Следчага камiтэта, у 2015-м i па чэрвень 2016 года па фактах суiцыдаў сярод падлеткаў у Мiнску праведзена 7 праверак, Вiцебскай вобласцi — 6, Мiнскай — 5, Магiлёўскай — 5 i па адным выпадку ў Брэсцкай, Гомельскай i Гродзенскай. З 12-цi дзяўчатак i 14-цi хлопцаў дваiм было менш за 13 гадоў, 11-цi — ад 13 да 15 гадоў i 16-17 гадоў было 13-цi падлеткам.

— Падлеткi нярэдка спрабуюць процiпаставiць сябе большасцi, а рэгулярнае згадванне пра такiя выпадкi ў iнтэрнэце i друку можа яшчэ больш падштурхнуць да падобнага ўчынку, бо юнаму чалавеку можа здацца, што ён нарэшце заслужыць пажаданую «ўвагу», — разважае афiцыйны прадстаўнiк Следчага камiтэта Рэспублiкi Беларусь Юлiя ГАНЧАРОВА. — Трагiзм у тым, што гэта ўвага будзе мець дачыненне да прычыны самавольнага развiтання з жыццём, да самога факту, але не да асобы ахвяры. Прымаючы да ўвагi сацыяльную значнасць гэтага пытання, следства дасканала падыходзiць да высвятлення абставiн кожнага дзiцячага або падлеткавага суiцыду. Вывучаюцца ўмовы жыцця i выхавання, кола кантактаў i iнтарэсы — каб высветлiць, чаму падлетак не цанiў жыццё, чаму адбылася трагедыя.

Асноўнымi матывамi трагiчных учынкаў, паводле следства, становяцца каханне без узаемнасцi, унутрысямейны канфлiкт або згасанне цiкавасцi да жыцця на фоне псiхiчнага расстройства, ужывання алкаголю цi наркотыкаў. Нягледзячы на тое, што такiм паводзiнам папярэднiчала сварка з бацькамi, сябрам/сяброўкай, гэта не было сапраўднай прычынай развiтання з жыццём. Як правiла, мела месца дэпрэсiя. Паспрыяла i адсутнасць эмацыянальнай блiзкасцi, давяральных стасункаў з бацькамi. Частка суiцыдаў учынялася дзецьмi з праблемных сем'яў, дзе мела месца пазбаўленне бацькоўскiх правоў. Хоць бывае i так, што, нягледзячы на знешнюю ўладкаванасць, трагедыя адбываецца на фоне эмацыянальнай неўраўнаважанасцi, праз бясконцыя канфлiкты з блiзкiмi людзьмi.

У вашага падлетка можа быць дэпрэсiя. Прыгнечанасць, раздражняльнасць, нежаданне падтрымлiваць стасункi павiнны насцярожыць. Дэманстратыўнасць у адзеннi i праяўленнi эмоцый — таксама спосаб штосьцi сказаць. Сябры, музыка, захапленнi — усё можа быць ускосным сiгналам. Вы можаце падарыць свайму дзiцяцi яшчэ пару красовак, але вашу шчырую зацiкаўленасць яго жыццём гэта не заменiць. Адчуваеце «штосьцi не тое» — разбiрайцеся. Не цiснiце, не павышайце голас, а тлумачце i прыводзьце станоўчыя прыклады са свайго жыцця.

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Такая жорсткая «гульня»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.