Генеральны сакратар АДКБ: ініцыятыва Беларусі па Еўразійскай хартыі заслугоўвае пільнай увагі ў свеце
Агучаная Беларуссю ініцыятыва аб стварэнні Еўразійскай хартыі шматпалярнасці і разнастайнасці ў XXI стагоддзі заслугоўвае пільнай увагі міжнароднай супольнасці. Такое меркаванне выказаў генеральны сакратар АДКБ Таалатбек Масадыкаў у сваім артыкуле для часопіса «Национальная оборона», паведамляе БелТА.






