Вы тут

Раім схадзіць


Спектакль па аповесці Святланы Алексіевіч, выстава графічнага дызайну, эка-маркет і Мінск на малюнках 1940-1950-х гг. афіша «Звязды» з 24 па 30 чэрвеня.


Спектакль «Чарнобыльская малітва»

Фота: rtbd.by

Дзе: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44)

Калі: 28 чэрвеня, 19:00

Колькі каштуе: ад 80 000 руб.

«Чарнобыльская малітва» – адзіны на постсавецкай прасторы спектакль пра чарнобыльскую трагедыю па матывах аповесці Святланы Алексіевіч.

У пастаноўцы гучаць беларускія народныя песні ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Таццяны Мархель, якія яна запісала ад сваёй маці Веры Кірылаўны ў вёсцы Шпакоўшчына Смалявіцкага раёна.


Фестываль «Купальскае Кола»

Фота: project44966.tilda.ws

Дзе: Камарова-village (в. Ураджайная)

Калі: 25 чэрвеня, 14:00-06:00; 26 чэрвеня, 12:00-24:00

Колькі каштуе: ад 170 000 руб., дзеці да 5 гадоў – бясплатна

У гэтыя выхадныя адбудзецца восьмы міжнародны музычны фэст «Купальскае Кола-2016», у рамках якога гасцей і ўдзельнікаў будзе чакаць маса забаў, рэканструкцыя святкавання Купалля, а таксама маштабная канцэртная праграма.

У фестывалі прымуць удзел больш за 20 калектываў, сярод якіх: Стары Ольса, Znich, Gods Tower, Omut, Trollwald, Гарынь, Рутвіца (Беларусь), Тролль гнет ель (Расія), Трынаццаты Бубен, Nokturnal Mortum (Украіна) і іншыя.


Эка-маркет «Пастарнак»

Фота: news.chatoff.by

Дзе: парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў (пр-т Незалежнасці, 84/1)

Калі: 25-26 чэрвеня, 10:00

Колькі каштуе: бясплатна

25-26 чэрвеня ў Мінску пройдзе чарговы эка-маркет «Пастарнак», прысвечаны экалогіі і здароваму ладу жыцця.

Кожны з удзельнікаў зможа расслабіцца ў цені дрэў, пацягваючы натуральны смузі пад лёгкую музыку, паспрабаваць нешта смачнае і карыснае, пагуляць у цікавыя гульні ўсёй сям'ёй, паспрабаваць арганічную і вегетарыянскую прадукцыю, пракансультавацца ў спецыялістаў па здароўі і прыгажосці, паўдзельнічаць у экалагічных акцыях і карысных майстар-класах.


Джазавыя суботы каля ратушы

Фота: news.chatoff.by

Дзе: Мінская гарадская ратуша

Калі: 25 чэрвеня, 20:00

Колькі каштуе: бясплатна

Гэтая субота – апошняя магчымасць у чэрвені паслухаць джаз пад адкрытым небам.

Для вас выступяць вакалістка з Румыніі Elena Mindruджазавы аркестр Veneto з Італіі і Anatoly Taran trio з Беларусі.


Выстава «Святло і цень»

Фота: facebook.com

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 30 чэрвеня з 11:00 да 19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

22 чэрвеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя выставы фотаработ Льва Дашкевіча «Святло і цень» і яе ўрачыстая перадача ў фонды музея.

Фатаграфіі былі рэканструяваныя. Унікальную працу па аднаўленні фатаграфічнай спадчыны майстра выканаў ізраільскі фатограф, спецыяліст у галіне хімічных ды іншых узнаўляльных тэхнік Барыс Равіч. 


Выстава графічнага дызайну «ІДЭЯ»

Фота: facebook.com

Дзе: Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Калі: па 3 ліпеня з 11:00 да 19:00, акрамя панядзелка

Колькі каштуе: удакладняць у касе

15 чэрвеня адбылося адкрыццё выставы секцыі графічнага дызайну беларускага саюза мастакоў «ІДЭЯ!».

Выставачныя аб'екты ўяўляюць розныя жанры графічнага дызайну. Гэта плакат, распрацоўка фірмовага графічнага стылю, знаку, лагатыпу, а таксама дызайн-арт і іншыя. Значная частка экспазіцыі – гэта творы, якія працягваюць і развіваюць традыцыі нацыянальнага графічнага дызайну, традыцыі заснавальнікаў авангарду 20-х гадоў.

Пэўная колькасць работ прысвечана 30-й гадавіне Чарнобыльскай трагедыі і 5-й гадавіне аварыі на Фукусіме.


Выстава «АРТ-выспы»

Фота: marketing.by

Дзе: Камсамольскае возера (пр-т Пераможцаў)

Калі: па 31 жніўня

Колькі каштуе: бясплатна

«АРТ-выспы» стануць самай маштабнай у Беларусі выставай інсталяцый пад адкрытым небам: у цэнтры Мінска ўсталююць 15 гіганцкіх арт-аб'ектаў.

Шматметровыя прасторавыя аб'екты распрацаваны вядомымі мастакамі, якія збяруць іх на месцы з розных матэрыялаў – ад дрэва да пластыка і металу. Некаторыя інсталяцыі будуць дасягаць у вышыню пяць і больш метраў.

Кожная работа мае філасофскі падтэкст. Яна прымушае задумацца пра сэнс жыцця і месца чалавека на планеце. 


Выстава «Горад, які мы не бачылі. Мінск на малюнках 1940-1950-х гг.»

Фота: realt.onliner.by

Дзе: Гарадская мастацкая галерэя Л. Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Калі: па 11 верасня, сер. – нядз.: з 11:00 да 19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

На выставе прадстаўлены работы з фондавых калекцый Музея гісторыі горада Мінска, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, архіва сям'і народнага архітэктара СССР У. А. Караля.

Адкрыццё выставы прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.