Вы тут

Пасля ўрагану


Наступствы ўрагана, які пранёсся над Уздзенскім раёнам ў мінулую пятніцу, жыхары вёскі Целякава ліквідуюць дагэтуль.


Найбольшы ўрон шалёны ветравал прычыніў вясковым могілкам. Пад напорам ветру векавыя хвоі ўпалі на магілы, паламалі агароджы і помнікі. Вось што кажа сведка здарэння, 79-гадовая Марыя Філіманюк: “Бура пачалася перад ноччу, прыблізна ў дзевяць гадзін вечара. Пацямнела неба, раптоўна наляцеў моцны вецер, з дрэваў зрывала галіны, з дахаў ляцеў шыфер. 200-гадовы дуб, які рос каля майго дома, у адно імгненне трэснуў і палова яго ўпала на мой агарод, побач з домам. Потым пайшоў буйны град. Калі ўсё сціхла, люді сталі выходзіць на вуліцу і ўбачылі жудасны малюнак на могілках”.

 Вяскоўцы прыгадваюць, што ў іх ад убачанага быў шок. У наступныя дні – суботу і нядзелю, не чакаючы падмогі, целякоўцы прыйшлі на могілкі, сталі разглабаць завалы, пілаваць зваленыя дрэвы. Ліквідацыя наступстваў стыхіі будзе працягвацца не адзін дзень. 25-гадовы вясковец Іван Каваленка са сваёй маці Тамарай (на фота) кожны дзень прыходзяць на магілы сваіх спачылых продкаў, каб навесці належны парадак.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.