Вы тут

Дзіцяці не перадаецца


Сусветная арганізацыя аховы здароўя засведчыла, што наша краіна дасягнула поўнага прадухілення перадачы ад маці дзіцяці ВІЧ-інфекцыі і сіфілісу.


Беларусь стала першай і адзінай дзяржавай у Еўропе, дзе ўдалося скараціць перадачу гэтых небяспечных інфекцый да ўзроўню, які не ўяўляе пагрозы для грамадскага здароўя.

Ліквідацыя перадачы ВІЧ і сіфілісу ад маці дзіцяці мае важнае значэнне для глабальных намаганняў па барацьбе з інфекцыямі, якія перадаюцца палавым шляхам, і выкараненні СНІДу да 2030 года. У папярэднія гады СААЗ і партнёры распрацавалі крытэрыі пацвярджэння ліквідацыі абедзвюх інфекцый. Летась Куба стала першай, хто атрымаў пацвярджэнне паспяховай ліквідацыі перадачы ВІЧ і сіфілісу ад маці дзіцяці. Сёння СААЗ віншуе Арменію, Беларусь, Малдову і Тайланд, якія прыкладалі вялікія намаганні, каб забяспечыць даступнасць на раннім этапе дародавай дапамогі, тэсціраванне на ВІЧ і сіфіліс усіх цяжарных і іх партнёраў, лячэнне для жанчын і іх дзяцей з пацверджанымі вынікамі тэсціравання на ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».