Вы тут

Быкаў. Шлях дадому


Літаратурна-дакументальная выстаўка, прысвечаная Васілю Быкаву, адкрыецца ў панядзелак, 20 чэрвеня, у Міністэрстве замежных спраў Беларусі.


Праект мае сімвалічную назву «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому...», ён створаны па матывах аўтабіяграфіі пісьменніка — яго апошняй прыжыццёвай кнігі.

Гэтая выстаўка — сумесны праект міністэрства і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, яе адкрыццё будзе прымеркавана да 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Плануецца, што на ўрачыстай цырымоніі будуць прысутнічаць кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі, у ёй прыме ўдзел намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына.

Як расказаў БЕЛТА прэс-сакратар міністэрства Дзмітрый Мірончык, аўтарамі фотаздымкаў, прадстаўленых на выстаўцы, з'яўляюцца розныя людзі. Гэта малодшы сын пісьменніка Васіль Быкаў, гісторык мастацтва, намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Валерый Шышанаў, саветнік пасольства Беларусі ў Германіі Аляксей Жбанаў і першы сакратар пасольства ў Чэхіі Андрэй Кухарчык. У экспазіцыі таксама будуць прадстаўлены дакументы, рукапісы, кнігі і малюнкі Васіля Быкава з фондаў музея гісторыі беларускай літаратуры і асабістага архіва пісьменніка.

vesіaluha@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?