Вы тут

Найбольшую грамадскую небяспеку нясуць крымінальныя аўтарытэты


Аб гэтым падчас Аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы ў Гомелі сказаў Ігар Шуневіч, кіраўнік беларускага праваахоўнага ведамства.


«Найвялікшую грамадскую небяспеку ўяўляюць так званыя «зладзеі ў законе», а таксама лідары і «аўтарытэты» крымінальнага асяродку, якія кантралююць злачыннасць і адначасова імкнуцца ўплываць на працэсы, якія адбываюцца ў нашых краінах, — адзначае Ігар Шуневіч. — У сувязі з гэтым неабходна працягваць займаць наступальную пазіцыю ў пытаннях недапушчэння кансалідацыі крымінальных элементаў. Больш актыўна выкарыстоўваць патэнцыял нашых ведамстваў».

Падчас калегіі Ігар Шуневіч разам з Уладзімірам Калакольцавым, міністрам унутраных спраў Расіі, абмеркавалі шэраг пытанняў, якія тычацца ўзаемадзеяння ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, супрацоўніцтва ў ахове грамадскага парадку, супрацьстаянню злачыннасці на транспарце. «Лічу, абмен думкамі, які адбыўся, быў карысны абодвум бакам і дасць дадатковы імпульс сумеснай дзейнасці нашых ведамстваў. А выпрацаваныя меры будуць садзейнічаць больш актыўнай і наступальнай барацьбе з арганізаваным крыміналам, абароне правоў і інтарэсаў грамадзян ад любых супрацьпраўных замахаў», — сказаў Ігар Шуневіч.

Як паведамілі ў МУС, налета пасяджэнне Аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы пройдзе ў Расіі — у Казані.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».