Вы тут

Больш чым 7 тысяч чалавек прызваны на тэрміновую вайсковую службу


Больш чым 7 тысяч чалавек, прызваных на тэрміновую вайсковую службу, у мінулую суботу вымавілі словы прысягі. Клятву на вернасць Радзіме далі і тыя, хто праходзіць службу ў рэзерве.


Па традыцыі павіншаваць маладых вайскоўцаў у злучэнні і воінскія часці прыбылі прадстаўнікі Міністэрства абароны, мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый, духавенства, ветэраны, родныя і блізкія ваеннаслужачых.

Міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў паўдзельнічаў у цырымоніі прыняцця ваеннай прысягі ў 72-м гвардзейскім Аб'яднаным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў, дзе ўрачыстыя словы вымавілі каля 1800 вайскоўцаў.

— Вы сталі паўнапраўнымі абаронцамі сваёй Айчыны, і беларускі народ давярае вам самае дарагое — забеспячэнне ваеннай бяспекі нашай суверэннай, незалежнай Беларусі, — звярнуўся да новага папаўнення міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй РАЎКОЎ. — Я ўпэўнены, што пад кіраўніцтвам вопытных камандзіраў учарашнія школьнікі і студэнты паспяхова засвояць праграму баявой падрыхтоўкі і з гонарам выканаюць свой канстытуцыйны абавязак.

Акрамя таго, міністр адзначыў, што падзеі апошніх гадоў прадэманстравалі трываласць нашай дзяржавы, усёй сістэмы нацыянальнай бяспекі краіны. «На фоне войнаў і канфліктаў у свеце Беларусь паказвае здольнасць надзейна забяспечыць мір і стабільнасць у краіне, дэманструе найвышэйшую згуртаванасць беларускага грамадства», — падкрэсліў кіраўнік ваеннага ведамства.

Маштабная цырымонія прыняцця прысягі таксама адбылася і ў гісторыка-мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой».

kanyuta@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Галоўная клятва

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.