Вы тут

Хто стане самай прыгожай дзяўчынай краіны?


Фінал конкурсу «Міс-Беларусь-2016» адбудзецца 19 чэрвеня.


Гэта мерапрыемства пачнецца ў 18.30 у сталічным Палацы спорту. Падрыхтоўка да фіналу конкурсу «Міс Беларусь-2016» падыходзіць да завяршэння. За галоўны тытул пазмагаюцца 26 прыгажунь. За ўсімі этапамі падрыхтоўкі дзяўчат да конкурсу можна сачыць у дзённіках конкурсу ў праграме «Наша раніца» і на сайце ONT.BY з 9 чэрвеня. У гэты ж дзень быў дадзены старт галасавання на сайце тэлеканала. Па выніках галасавання будзе вызначана «Міс гледацкіх сімпатый». 

Падчас фінальнага шоу будуць абвешчаныя пераможцы ў намінацыях: «Міс дружба», «Міс топ-мадэль», «Міс фота», «Міс Арыфлэйм», «Другая віцэ-міс», «Першая віцэ-міс». Удзельніцы конкурсу з'явяцца перад гледачамі ў спецыяльна распрацаваных беларускімі дызайнерамі сукенках з натуральнага лёну, у калекцыйных вячэрніх сукенках і купальніках, а таксама ў нацыянальных гістарычных касцюмах. Дзякуючы складаным і арыгінальным харэаграфічным пастаноўкам, над якімі на працягу некалькіх тыдняў з дзяўчатамі працавалі харэографы, стылісты, прадзюсары, фінальнае шоў стане самай грандыёзнай  падзеяй гэтага лета. Зрабіць свята прыгажосці яшчэ больш запамінальным і яркім дапамогуць любімыя беларускія артысты: народны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Ярмоленка, Дзяржаўны заслужаны ансамбль танца «Харошкі», заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Ланская, Аляксей Грос, Юзары, групы «Хурма», «Navi», «PAWA». 

Самая прыгожая дзяўчына краіны — пераможца конкурсу «Міс Беларусь — 2016» будзе прадстаўляць нашу краіну на сёлетнім конкурсе «Міс свету», а таксама ўдзельнічаць у розных культурных, дабрачынных акцыях, якія праводзяцца ў Беларусі і за яе межамі. Гледачы тэлеканала АНТ убачаць маляўнічае шоу 19 чэрвеня ў 21.05.

Сярод арганізатараў конкурсу — Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь», Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Нацыянальны алімпійскі камітэт, грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын», Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі, Нацыянальная школа прыгажосці.

Рэкламнымі партнёрамі конкурсу выступілі такія прадпрыемствы, як «Мінскі аўтамабільны завод», СЗАТ «БелДжы», Аршанскі льнокамбінат, музейна-замкавы комплекс «Мірскі замак», гасцінічны комплекс «Планета», касметычная кампанія «Арыфлэйм», тураператар «Тэз Тур».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.