Вы тут

Назіральнікі за парламенцкімі выбарамі запрошаны


Міністэрства замежных спраў накіравала запрашэнні на адрас Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ і Выканаўчага сакратарыята Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Як праінфармаваў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Дзмітрый МІРОНЧЫК, дыпламатычнае ведамства кіравалася ўказам кіраўніка дзяржавы № 190 ад 6 чэрвеня, які вызначыў дату правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.


— Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ і Выканаўчы сакратарыят СНД — гэта традыцыйныя адрасаты, якіх запрашае Міністэрства замежных спраў, — дадаў прадстаўнік МЗС.

Па яго словах, у найбліжэйшы час Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь накіруе аналагічныя запрашэнні адпаведным парламенцкім структурам.

— Вы ведаеце базавую ўстаноўку беларускага боку, што датычыцца выбараў: мы збіраемся праводзіць іх у поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, міжнароднымі стандартамі і збіраемся рабіць гэта празрыста, — адзначыў Дзмітрый Мірончык. — Таму я не выключаю ўдзел у назіранні шырокага кола арганізацый, з якімі мы кантактуем, з якімі мы супрацоўнічаем.

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.