Вы тут

Вызначаны водныя аб'екты, якім будзе надавацца асаблівая ўвага


У кожнай вобласці вызначаны сацыяльна значныя водныя аб'екты (усяго больш за 60 азёр, вадасховішчаў і рэк), якім у гэтым сезоне будзе надавацца асаблівая ўвага, паколькі культура прыродакарыстання ўжо даўно стала набалелай тэмай.


— У сувязі з адкрыццём рыбалоўнага сезона і пачаткам сезона масавага адпачынку дзяржінспектары прадоўжылі працу на вадаёмах, зрабіўшы акцэнт на прафілактыку такіх парушэнняў, як засмечванне берагоў бытавымі адходамі, развядзенне вогнішчаў у неўстаноўленых месцах, паркоўка аўтамабіляў каля вады, — расказала прэс-сакратар Дзяржінспекцыі Вольга ГРАМОВІЧ. — Тлумачальная работа праводзіцца і з рыбакамі, якія нарэшце атрымалі магчымасць спусціць лодкі на ваду (апошняй тут была Віцебская вобласць, дзе нераставы перыяд доўжыўся па 8 чэрвеня).

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: За культуру адпачынку і лоўлі

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.