Вы тут

50-гадовы мінчанін украў дыпламат з калекцыяй антыкварных манет


У сталіцы праваахоўнікі затрымалі 50-гадовага мінчаніна, які шляхам падбору ключа патрапіў у прыватны дом, дзе ўкраў дыпламат з калекцыяй антыкварных манет, а таксама... прас.


Фота: plunix.ru

— Супрацоўнікі крымінальнага вышуку па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага злачынства затрымалі нідзе не працуючага 50-гадовага мужчыну, які раней быў неаднаразова судзімы за крадзяжы. Устаноўлена, што той патрапіў у чужое жытло, калі яго гаспадар знаходзіўся на працы, — расказала прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна Абозная. — Зламыснік прыхапіў дыпламат з манетамі, якія калекцыянер збіраў доўгі час, а таксама прас, які патрапіў на вочы. Па словах затрыманага, скрадзеныя рэчы ён за нязначную суму прадаў незнаёмым людзям. Падчас праверкі было ўстаноўлена, што мужчына датычны і да іншых крадзяжоў у розных раёнах сталіцы. У адным з выпадкаў ён пазнаёміўся на вуліцы з гараджанінам, выпіў з ім за знаёмства, а потым, скарыстаўшыся момантам, дастаў у таго ключы ад кватэры. Пасля гэтага накіраваўся па адрасе, які даведаўся падчас размовы, і вынес з кватэры мноства рэчаў. Яшчэ ў аднаго мужчыны, з якім таксама пазнаёміўся на вуліцы, украў партаманет з грашыма і веласіпед коштам 16 мільёнаў рублёў.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Украў калекцыю манет і... прас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».