Вы тут

Акрэдытацыя — справа важная


Штогод 9 чэрвеня ў многіх краінах свету адзначаецца Сусветны дзень акрэдытацыі. У 2016 годзе ён праходзіць пад дэвізам «Акрэдытацыя: глабальны інструмент падтрымкі грамадскіх інтарэсаў».


Стандарты, ацэнка адпаведнасці і акрэдытацыя — рыначныя інструменты, якія актыўна выкарыстоўваюцца органамі дзяржкіравання для ўстанаўлення больш эфектыўнага рэгулявання ў асабліва важных для грамадства сферах: ахова здароўя, вытворчасць харчовай і прамысловай прадукцыі, будаўніцтва, ахова навакольнага асяроддзя, працы і г.д.

Беларусь мае сваю Нацыянальную сістэму акрэдытацыі, развівае і ўдасканальвае яе ў адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі і правіламі ў гэтай сферы дзейнасці. У рэестр сістэмы ўключана 2798 выпрабавальных, паверачных, калібровачных лабараторый, 116 органаў па сертыфікацыі прадукцыі, паслуг, сістэм менеджменту, персаналу і 2 інспекцыйныя органы.

Перад нацыянальным органам па акрэдытацыі — Беларускім дзяржаўным цэнтрам акрэдытацыі (БДЦА) — сёння стаіць задача ў магчыма кароткі тэрмін забяспечыць далучэнне нашай краіны да шматбаковых пагадненняў аб узаемным прызнанні. Гэтыя пагадненні спрыяюць ліквідацыі тэхнічных бар'ераў у гандлі, зніжаюць неабходнасць правядзення паўторных выпрабаванняў, інспекцый, сертыфікацыі і такім чынам спрыяюць змяншэнню затрат пры экспарце прадукцыі і павышэнню яе канкурэнтаздольнасці, — адзначылі ў прэс-службе Дзяржстандарта. Першы этап адпаведнай ацэнкі адбыўся ў пачатку 2016 года, зараз выконваюцца работы па ліквідацыі пазначаных экспертамі ЕА заўваг. У наступным годзе пройдзе другі этап ацэнкі.

Да Сусветнага дня акрэдытацыі ў нашай краіне пройдуць тэматычныя мерапрыемствы. Заўтра ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца пятае пасяджэнне савета па акрэдытацыі Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. Завершыць пасяджэнне савета цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Кампетэнтнасць-2015», які праводзіцца БДЦА штогод з 2012 года.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.