Вы тут

Тры чалавекі памерлі пасля ўжывання невядомай спіртавой вадкасці


Тры чалавекі памерлі ў Карэліцкім раёне пасля ўжывання невядомай спіртавой вадкасці.


Па інфармацыі прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама, траіх жыхароў вёскі Некрашэвічы знайшлі ўжо мёртвымі. Высветлена, што напярэдадні ў госці да двух аднавяскоўцаў прыйшла жанчына, якая прынесла з сабой паўтаралітровую пластыкавую ёмістасць з вадкасцю, якая змяшчала спірт. Кампанія распіла яе, і праз некалькі гадзін пасля гэтага ўсе трое сканалі. Паходжанне вадкасці пакуль невядомае, прызначана судова-хімічная экспертыза. Па факце прычынення смерці па неасцярожнасці дзвюм і больш асобам заведзена крымінальная справа.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Што выпілі, установіць экспертыза

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.