Вы тут

Пра што пытацца ў дзіцяці, чытайце ў газеце


Прафесар кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Мікалай ЗАПРУДСКІ:


— Да «Звязды» я прыйшоў праз адукацыйныя артыкулы. Прыемна, што калектыў рэдакцыі разумее, што будучыня краіны ў многім залежыць ад школы, ад таго, чаму і як вучаць ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Таму чытачы маюць магчымасць далучыцца да праблем сучаснай школы, пачытаць думкі, якія выказваюць прафесіяналы, паглядзець, у якіх кірунках развіваецца перадавая практыка, убачыць, што ёсць педагогі, якія працуюць і развіваюцца адпаведна сусветным адукацыйным тэндэнцыям. Нам не патрэбна самаізаляцыя, настальгія па-мінулым, якое не вернеш...

Менавіта наша «Звязда» адной з першых «адкрыла» вельмі актуальную тэму медыяадукацыі. Не толькі педагогі, але і людзі іншых прафесій, пенсіянеры даведаліся пра неабходнасць выпрацоўкі ў сябе і ў падрастаючага пакалення крытычнага мыслення, якое з'яўляецца фільтрам у інфармацыйных патоках і дазваляе чалавеку разбірацца, дзе праўда, а дзе маніпуляцыя свядомасцю, і на гэтай аснове будаваць свае стратэгіі паводзін.

Газета не аднойчы знаёміла чытачоў праз артыкулы, рэпартажы з «круглых сталоў» з актыўнай ацэнкай — новай для нашай краіны тэхналогіяй навучання. Тэхналогіяй, якая ўключае дзяцей у актыўную дзейнасць, робіць іх адказнымі, матываванымі, дапамагае ім вучыцца, далучае бацькоў да адукацыйнага працэсу. Менавіта з газеты многія з іх даведаліся, што шкодна пытацца ў сына ці дачкі, якія прыйшлі са школы, што ты сёння атрымаў? Трэба пытацца, чаму ты навучыўся, што было цікавага, у чым сабой задаволены і чаму? Ці было табе сёння сорамна, што цябе здзівіла і г.д.

Ужо гэтыя прыклады сведчаць, што «Звязда» асвятляе вельмі актуальную адукацыйную тэматыку. На бу­ду­чы­ню, на мой по­гляд, бы­ло б ка­рыс­на звяр­нуц­ца да вель­мі ак­ту­аль­най тэ­мы парт­нёр­ства шко­лы, на­стаў­ні­каў і баць­коў. Яшчэ ад­на перс­пек­тыў­ная тэ­ма — ука­ра­нен­не ў прак­ты­ку пе­ра­ку­ле­на­га на­ву­чан­ня. Доб­ра, ка­лі пра гэ­та бу­дзе пі­саць цэнт­раль­ная гра­мад­ска-па­лі­тыч­ная га­зе­та, а не пра­фе­сій­ная. Спра­ва ў тым, што пры пе­ра­ку­ле­ным на­ву­чан­ні — ін­шы змест і спо­саб вы­ка­нан­ня вуч­ня­мі да­маш­ніх за­дан­няў. І каб не бы­ло не­па­ра­зу­мен­няў па­між на­стаў­ні­кам і баць­ка­мі, апош­ніх трэ­ба зна­ё­міць з но­вай аду­ка­цый­най па­лі­ты­кай. Ня­хай яны по­тым, пра­чы­таў­шы ар­ты­кул у га­зе­це, пы­та­юц­ца: «А ча­му ў на­шай шко­ле та­ко­га ня­ма?». І, канешне, я не магу не падтрымаць адданасць журналістаў «Звязды» роднай мове. Для мяне мова — неад'емная частка майго жыцця. Таму хацелася б, каб кола прыхільнікаў і беларускай мовы, і беларускамоўнай газеты пашыралася...

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.