Вы тут

ДАІ заклікае бацькоў нагадаць дзецям аб Правілах дарожнага руху


Дзяржаўтаінспекцыя заклікае бацькоў нагадаць дзецям аб Правілах дарожнага руху напярэдадні летніх канікулаў.


Фота: goodfon.ru

Ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама канстатуюць, што з надыходам доўгачаканых цёплых дзён і школьных летніх канікулаў у дзяцей з'явіцца шмат вольнага часу. Маршрут іх руху па вуліцах у сувязі з адсутнасцю заняткаў кардынальна зменіцца. Цяпер яны часцей будуць выязджаць на прагулкі ў паркі і іншыя месцы адпачынку. Многія будуць у якасці сродку перамяшчэння практычна штодня выкарыстоўваць веласіпед.

Між тым у Мінску сёлета зарэгістравана 10 ДТЗ з удзелам дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў (мінус 28,6 працэнта да 2015 года). Здарэнняў, у якіх дзеці загінулі, на шчасце, не зарэгістравана. Аднак 10 дзяцей атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, з іх 6 — пешаходы, 3 — пасажыры, 1 — веласіпедыст. Прычынай аварый, як правіла, становяцца пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы, нечаканы выхад з-за транспартнага сродку або іншай перашкоды, гульня на праезнай частцы, невыкананне кіроўцамі правілаў праезду пешаходных пераходаў. Дарожная міліцыя нагадвае таксама, што з 25 мая па 5 чэрвеня праводзіўся комплекс мерапрыемстваў «Увага — дзеці!». Асаблівая ўвага будзе ўдзелена выкананню правілаў перавозкі дзяцей з абавязковым выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад. У дарожнай міліцыі падкрэслілі, што кіроўцам трэба быць гатовымі да раптоўнага з'яўлення дзяцей на дарозе, асабліва паблізу кінатэатраў, паркаў, прыпынкаў грамадскага транспарту.

Загаловак у газеце: Каб канікулы прайшлі ў бяспецы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».