Вы тут

Лідскі раён па праве лічыцца сэрцам Гродзеншчыны


Лідскі раён па праве лічыцца сэрцам Гродзеншчыны. І не толькі таму, што знаходзіцца ён у цэнтральнай частцы вобласці. Лідчына — адзін з найпрыгажэйшых і найстаражытнейшых куточкаў Беларусі. Яе гісторыка-культурнай спадчыне можа пазайздросціць любы рэгіён. Прамысловы, будаўнічы і сельскагаспадарчы патэнцыялы краю вядомы далёка за межамі нашай краіны. Што робіцца ў рэгіёне, каб і далей паспяхова
рушыць наперад, расказаў старшыня Лідскага райвыканкама Міхаіл КАРПОВІЧ.


— Міхаіл Канстанцінавіч, што цікавага ўбачыць сёння турыст, які завітае ў лідскі край?

— Візітнай карткай горада з'яўляецца замак XІV стагоддзя, архітэктурная і гістарычная каштоўнасць якога ўяўляе міжнародную значнасць. Ёсць у рэгіёне і помнікі архітэктуры нацыянальнага значэння: касцёл Узвіжання Святога Крыжа, Архістратыга-Міхайлаўскі кафедральны сабор, Міхайлаўскі касцёл у вёсцы Белагруда, будынак пошты.

Ужо добрай традыцыяй стала правядзенне ў раёне культурных мерапрыемстваў з выкарыстаннем гісторыка-культурнай спадчыны. Найбольшай папулярнасцю сярод жыхароў і гасцей горада карыстаюцца рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка», гістарычныя імпрэзы з удзелам рыцарскіх клубаў, народнае свята «Купалле» каля сцен Лідскага замка, Калядны фэст у Лідскім замку, музычныя вечары і тэатральныя паказы.

У раёне створаны ўсе ўмовы для культурнага адпачынку. Нашы творчыя калектывы працуюць у аграсядзібах, санаторыях, свае работы прадстаўляюць рамеснікі, ва ўстановах адкрыты крамы па продажы сувенірнай прадукцыі. Падчас турыстычнага маршруту «Жыццё і творчасць Валянціна Таўлая ў нашым горадзе» прапануем наведаць хату, дзе жыў паэт, друкарню і рэдакцыю, дзе ён працаваў. Карыстаецца папулярнасцю турыстычны маршрут «Хрысціянскія святыні горада Ліды» — пешаходная экскурсія працягласцю ў 4 кіламетры, падчас якой можна азнаёміцца з храмамі горада. У Лідскім замку паспяхова працуюць праекты Лідскага гісторыка-мастацкага музея, якія спрыяюць папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і развіццю ўязнога турызму.

Шмат мерапрыемстваў адбываецца і ў сельскай мясцовасці. Напрыклад, распрацаваны культурна-турыстычны маршрут «Ад Ліды да Бердаўкі», які ўключае наведванне Бердаўскага цэнтра культуры і вольнага часу, які размяшчаецца ў былым палацы Аляксандра Дамбавецкага. Турыстам прапануецца праграма, якая аднаўляе гісторыка-культурную сітуацыю ХІХ стагоддзя, пры гэтым гледачы становяцца непасрэднымі ўдзельнікамі інтэрактыўнага працэсу.

— Адметны рэгіён і на прамысловай карце Беларусі. Якія прадпрыемствы ўтвараюць эканоміку Лідчыны, можа быць, нават краіны?

— Сучасная Ліда — гэта найбуйнейшы прамысловы цэнтр Гродзенскай вобласці. Лідарам рэгіёна з'яўляецца прамысловы комплекс. Сельская гаспадарка выступае яго платформай і займае важнае месца ў эканоміцы. Яскравым пацвярджэннем выніковай работы па развіцці прамысловасці стала адкрыццё новых заводаў і вытворчасцяў. Сярод іх — завод металатканых сетак «ХАВЕР-бай», макаронная фабрыка на прадпрыемстве «Лідахлебапрадукт», завод гарачага ацынкавання «Конус», вытворчасць шклаваты на шклозаводзе «Нёман». Далёка за межамі краіны вядомая прадукцыя такіх арганізацый раёна, як «Лідская мука», «Лідскае піва», «Лідская лакафарба», «Лідкон», «МіЛіда», «Лідскія аўтобусы». Прадпрыемствы машынабудавання — «Лідсельмаш», «Лідаграпраммаш» і «Мінойтаўскі рамонтны завод» — маюць больш чым паўвекавы досвед па выпуску перадавой сельскагаспадарчай тэхнікі.

— Неўзабаве краіна адзначыць сумную дату — 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Колькі ветэранаў жыве ў Лідскім раёне, якім чынам аб іх клапоціцца ўлада і ўвогуле, што робіцца ў рэгіёне ў справе захавання памяці?

— У цяперашні час у Лідскім раёне пражывае 78 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Штогод у вяснова-восеньскі перыяд праводзіцца абследаванне гэтай катэгорыі грамадзян спецыялістамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, ваеннага камісарыята, медыцынскімі работнікамі, службай МНС, ЖКГ і іншымі арганізацыямі. Усе выяўленыя заяўкі і прапановы па аказанні дапамогі ў рамонце жылых памяшканняў, добраўпарадкаванні двароў і пасадцы агародаў выконваюцца ў самыя кароткія тэрміны. Толькі за студзень — май гэтага года рэалізавана 148 заявак. За ўсімі ветэранамі Вялікай Айчыннай замацаваны прадпрыемствы горада і раёна, якія ведаюць іх надзённыя праблемы, дапамагаюць вырашаць іх. Напрыклад, да Дня Перамогі прадпрыемствамі і арганізацыямі Лідскага раёна ім аказана рознага віду дапамога на суму 92,8 мільёна рублёў.

На тэрыторыі Лідскага раёна знаходзіцца 79 мемарыяльных дошак, помнікаў, абеліскаў, брацкіх магіл воінаў, падпольшчыкаў, партызан, мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў. Усе яны замацаваны за 80 прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі Лідчыны, якія адказваюць за іх добраўпарадкаванне.

У мэтах захавання памяці аб тых падзеях на працягу ўсяго года ў памятныя дні і даты праводзяцца мітынгі з удзелам грамадскасці, урачыстыя мерапрыемствы. У навучальных установах — тэматычныя заняткі, прысвечаныя Дню Перамогі, сустрэчы з ветэранамі Узброеных Сіл Беларусі.

kanyuta@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Сэрца Гродзеншчыны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».