Вы тут

Памёр вядучы «Міжнароднай панорамы» Фарыд Сейфуль-Мулюкаў


Вядомы журналіст-міжнароднік, усходазнавец-арабіст Фарыд Сейфуль-Мулюкаў памёр у Маскве ва ўзросце 85 гадоў.


Фота; 1tv.ru

Прычына смерці аднаго з вядучых праграм «Сёння ў свеце» і «Міжнародная панарама» не ўдакладняецца.

Сейфуль-Мулюкаў нарадзіўся ва Узбекістане, скончыў Маскоўскі інстытут усходазнаўства. З 1964 года быў палітычным аглядальнікам Цэнтральнага тэлебачання і радыёвяшчання. У 1960-1970-х гадах працаваў на пасадзе кіраўніка карпункта Савецкага тэлебачання і радыё ў Ліване, пасля - у Швейцарыі. Заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, лаўрэат Дзяржпрэміі СССР.

З'яўляецца аўтарам мноства кніг, у тым ліку «Ірак учора і сёння», «Партугальскія калоніі ў Афрыцы». Таксама сустракаўся з бачнымі кіраўнікамі дзяржаў, сярод іх - палестынскі лідар Ясір Арафат і кубінскі рэвалюцыянер Фідэль Кастра.

Lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.