Вы тут

Урокі 1941-га


Ужо больш як сем дзесяцігоддзяў наша краіна не ведае, што такое вайна. Тым не менш, падзеі Вялікай Айчыннай – а дакладней, яе ўрокі – як ніколі з’яўляюцца актуальнымі сёння. Падставай для сур'ёзных разваг і даследаванняў выступаюць ваенна-палітычныя падзеі, якія адбываюцца ў свеце.


Як паказвае гісторыя, своечасова вынесеныя ўрокі могуць папярэдзіць любую трагедыю. Невыпадкова, напярэдадні 75-й гадавіны з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у канферэнц-зале “Звязды” адбыўся “круглы стол” “Урокі 1941-га”.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і сувязях з СНД Віталь БУСЬКО, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па нацыянальнай бяспецы Уладзімір ГАЙДУКЕВІЧ, начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзімір МАКАРАЎ, вядучы архівіст Нацыянальнага архіва Вячаслаў СЕЛЯМЕНЕЎ і ветэран Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёр танкавых войск у адстаўцы Аляксандр ФЕНЬ паразважалі над тым, якіх памылак можна было пазбегнуць у першапачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны,чым пагражае развязванне ўзброеных канфліктаў сёння, як пазбегнуць паўтору трагедыі і наколькі гарантуе мір і бяспеку новая Ваенная дактрына, ужо прынятая ў першым чытанні.

Поўную версію дыскусіі чытайце ў бліжэйшы час на старонках “Звязды”.    

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?