Вы тут

Прырастаем новымі праектамі


Сусветнаму банку прапанавалі прафінансаваць будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».

Найбольш перспектыўным праектам для інвестыцый Сусветнага банка бачыцца будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск», а таксама дадатковыя рэгіянальныя праекты ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання гарадоў. На гэтым зрабілі акцэнт падчас сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Групы Сусветнага банка па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сірылам Мюлерам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл МЯСНІКОВІЧ і прэм'ер-міністр нашай краіны Андрэй КАБЯКОЎ.


На думку старшыні верхняй палаты беларускага парламента, банк можа ганарыцца сваім унёскам у поспехі, у садзейнічанне сацыяльна-эканамічнаму развіццю нашай дзяржавы. Міхаіл Мясніковіч назваў важнай ролю Сусветнага банка ў дыялогу нашай краіны з Міжнародным валютным фондам.

Сярод перспектыўных праектаў, якія старшыня верхняй палаты прапанаваў разгледзець у найбліжэйшы час — інвестыцыі ў будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск», а таксама дадатковыя рэгіянальныя праекты ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання гарадоў.

На будаўніцтве другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» зрабіў акцэнт падчас сустрэчы з Сірылам Мюлерам і прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. «Стратэгічна важным для нас з'яўляецца развіццё транзітнага патэнцыялу краіны, — патлумачыў Андрэй Кабякоў. — Сусветны банк ужо аказвае каласальную падтрымку ў гэтым кірунку, мы хацелі б запрасіць банк да ўдзелу ў новым праекце па будаўніцтве другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск», стратэгічнага аб'екта транзітнага патэнцыялу нашай краіны».

Паводле яго слоў, па выпрацаванай праграме дзеянняў на 2016—2020 гады ўрад нашай дзяржавы мае намер прытрымлівацца вызначанага курсу на забеспячэнне макраэканамічнай стабільнасці і мадэрнізацыі эканомікі. «Эканамічныя пераўтварэнні закрануць досыць шырокі спектр напрамкаў, — звярнуў увагу кіраўнік урада. — Гэта фарміраванне эфектыўных фінансавых рынкаў, падтрымка развіцця прыватнага сектара, умацаванне сістэмы сацыяльнай абароны, фарміраванне эфектыўных таварных рынкаў і рынку паслуг».

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.