Вы тут

Са сталічнага аўтавакзала «Усходні» перасталі хадзіць аўтобусы


З 1 чэрвеня са сталічнага аўтавакзала «Усходні» на вуліцы Ванеева перасталі хадзіць аўтобусы па прыгарадных, міжгародніх і міжнародных маршрутах.


Пляцоўка там будзе выкарыстоўвацца для міжрэйсавага адстою. З гэтага дня ўсе міжгароднія і міжнародныя аўтобусы, якія дагэтуль выпраўляліся ў дарогу з «Усходняга», будуць адпраўляцца і прыбываць на аўтавакзал «Цэнтральны». Паводле інфармацыі дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс», так зроблена для загрузкі апошняга. «Усходні» ж будзе выкарыстоўвацца для межрэйсавага адстою аўтобусаў, таксама там будзе гасцініца. Нешматлікія прыгарадныя маршруты перанясуць з «Усходняга» на аўтастанцыі «Аўтазаводская» і «Паўднёва-Заходняя». У апошні час «Усходні» абслугоўваў магілёўскі, палескі і ўкраінскі напрамкі.

Дарэчы

З пачатку чэрвеня рэгулярныя рэйсы па ўнутрыабласных міжгародніх маршрутах адыходзяць ад аўтастанцыі «Аўтазаводскай», што побач са станцыяй метро «Магілёўская», і прыбываюць туды ж. Гаворка ідзе пра наступныя з іх: Мінск — Чэрвень, Мінск — Чэрвень — Градно, Мінск — Чэрвень — Дуброва, Мінск — Чэрвень — Красны Дар, Мінск — Чэрвень — Прыцерпа, Мінск — Чэрвень — Якшыцы, Мінск — Беразіно, Мінск — Беразіно — Белавічы, Мінск — Беразіно — Дулебы, Мінск — Беразіно — Стары Востраў.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: У маршрутаў — новая «прапіска»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.