Вы тут

На Міншчыне БРСМ правядзе абласны фестываль КВЗ


3 чэрвеня ў Клецку ў раённым Цэнтры культуры адбудзецца абласны фестываль КВЗ сярод працуючай моладзі «Культурная вёска — культурная моладзь».


«Абласны фестываль КВЗ адкрые летні сезон для моладзі, каб гэтак жа — весела, яскрава і, галоўнае, здорава — прайшлі самыя любімыя летнія месяцы нашых актывістаў», расказалі ў Мінскім абласным камітэце БРСМ, які з'яўляецца адным з арганізатараў мерапрыемства.

На сцэне сустрэнуцца дзесяць каманд з розных куткоў сталічнай вобласці, каб паспаборнічаць ва ўменні зірнуць на жыццё з гумарам. Памерацца сіламі ім давядзецца ў трох конкурсах: «Прывітанне», «Біятлон» і «Музычнае дамашняе заданне». Гумар, арыгінальнасць і глядацкія сімпатыі стануць вызначальнымі пры выбары пераможцы. Удзельнікі каманд — работнікі прадпрыемстваў і арганізацый Міншчыны. Каму з іх у прамым сэнсе слова ўсміхнецца ўдача, пакажуць вынікі конкурсаў і іх сумарны бал.

Упершыню фестываль КВЗ сярод працуючай моладзі сталічнай вобласці на Кубак кіраўніка прысталічнага рэгіёна прайшоў у 2014 годзе. Мерапрыемства атрымала шырокі грамадскі рэзананс і праз год «прапісалася» на клецкай зямлі, дзе створаны дастойныя ўмовы для жыцця і творчасці моладзі.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Культурная вёска — культурная моладзь

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.