Вы тут

У Ліцэі БДУ падвялі вынікі ўступнай кампаніі


У Ліцэі БДУ падвялі вынікі ўступнай кампаніі. Усяго сёлета сюды было пададзена 1667 заяў, у тым ліку 32 — ад пераможцаў рэспубліканскіх прадметных алімпіяд. Агульны конкурс склаў 7 чалавек на месца.


Самы высокі конкурс (11,8 чалавека на месца) утварыўся на рускім філалагічным кірунку. А найбольшая колькасць заяў ад абітурыентаў паступіла на хіміка-біялагічны профіль — 363. На адно месца тут было зарэгістравана 9,4 прэтэндэнта.

Прахадны бал на філалагічны кірунак (руская—англійская мова) склаў 123, на хіміка-матэматычны і фізічны — 132, хіміка-біялагічны — 131, філалагічны (беларуская мова) — 125, прыкладная інфарматыка — 130, матэматычны — 119, гісторыка-грамадазнаўчы — 114. Прахадныя балы выраслі па ўсіх профілях.

Жыхароў сталіцы сярод будучых ліцэістаў 76%, астатнія 24% — прадстаўнікі з усіх абласцей Беларусі.

Усяго ў гэтым годзе ў Ліцэй БДУ ў 10-ы клас будзе прынята 264 навучэнцы, з якіх будуць сфарміраваны 12 класаў па 22 чалавекі.

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Хімія і біялогія «руляць»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».