Вы тут

Два родных браты распаўсюджвалі псіхатропы


Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю спынілі дзейнасць па распаўсюджванню псіхатропных рэчываў у Мінску, якой займаліся два браты (34-х і 25-ці гадоў) і іх 23-гадовы прыяцель.


Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, уласна гэты прыяцель і прапанаваў братам заняцца крымінальнай дзейнасцю. Сам ён працаваў на інтэрнэт-краму па продажы наркотыкаў і псіхатропаў, лічыўся там закладчыкам. Але выконваць гэтыя абавязкі яму не хацелася, таму ён і вырашыў прапанаваць незаконную падпрацоўку сваім знаёмым — тыя пагадзіліся. 23-гадовы "працадаўца" атрымліваў ад гаспадара крамы ўжо расфасаваны тавар, паведамляў братам адрасы, дзе знаходзіцца чарговая партыя, тыя ў наступным больш дробнымі партыямі раскладвалі іх па Мінску. За выкананую працу "наймальнік" плаціў хлопцам некаторую частку свайго заробку.

За 30 хвілін да затрыманьня ён пакінуў 160 грамаў псіхатропу ў абсталяваным тайніку ў адным з паркаў Мінска, толькі гэтая частка рэчыва не дайшла да канчатковага спажыўца, таму што была канфіскаваная аператыўнікамі. Акрамя гэтага ў псіхатропных дылераў міліцыянеры знайшлі ў машыне БМВ марыхуану і каля грама парашка, які мае ў складзе псіхаактыўныя кампаненты.

Забароненыя псіхатропныя рэчывы маладыя людзі не толькі распаўсюджвалі, але і ўжывалі самі. Варта адзначыць, што афіцыйна 23-гадовы малады чалавек лічыўся поварам у адным са сталічных універсамаў. Што тычыцца братоў, то малодшы нідзе не працуе, а старэйшы з'яўляецца заснавальнікам аднаго з мінскіх ПУП. Абодва яны ўжо траплялі ў поле зроку міліцыі — 34-гадовы за махлярства, 25-гадовы — за незаконны абарот наркотыкаў і псіхатропаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».