Вы тут

Паміж Беларуссю і Казахстанам склаліся блізкія саюзніцкія адносіны


Беларусі і Казахстану неабходна прыняць меры для пераадолення негатыўных тэндэнцый у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Астане на сустрэчы з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.


 

Фота: БЕЛТА

"Наша сустрэча вельмі важная. У сувязі з сітуацыяй на міжнародных рынках, у суседняй Расіі, Украіне (нашы асноўныя партнёры), у нас, у Казахстане і Беларусі, сітуацыя няпростая. І наша даверная дружалюбная размова заўсёды прыносіла карысць. Думаю, мы сёння дамовімся, як выходзіць з гэтага становішча", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Паводле яго слоў, бакам пакуль не ўдалося пераламаць тэндэнцыю да зніжэння ўзаемнага тавараабароту. "Нам пакуль не ўдаецца ў адваротны бок запусціць працэс, а мы абавязаны гэта зрабіць. Мы блізкія, родныя дзяржавы ў адным эканамічным саюзе. І нам, вядома, трэба фундамент нашых адносін (гандаль, эканоміку) падцягваць. Тым больш мы з вамі ў свой час вызначылі шляхі, па якіх павінны рухацца, і нямала зрабілі ў гэтым напрамку, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Але патрэбны нейкі новы глыток паветра. І мы сёння, як бы ні было складана, павінны даручыць урадам і самі падштурхнуць нашы адносіны, каб хутчэй выйсці з гэтай сітуацыі".

Што датычыцца міжнароднага парадку дня, Прэзідэнт Беларусі канстатаваў поўнае супадзенне поглядаў дзвюх краін. "Мы вас падтрымліваем у ААН па глабальным дакуменце - маніфесце, які вылучаны вамі. Тут абсалютна няма ніякіх пытанняў", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер вядуцца перагаворы па развіцці навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Казахстанам. "Думаю, мы прыйдзем да пагаднення да часу вашага візіту, - дадаў беларускі лідар. - Вельмі шмат напрамкаў, і мы гатовы з казахстанскім бокам працаваць".

У сваю чаргу Нурсултан Назарбаеў падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Казахстанам склаліся блізкія саюзніцкія адносіны. Дзякуючы сумесным намаганням у апошнія гады створана шмат сумесных прадпрыемстваў.

Прэзідэнт Казахстана адзначыў, што, нягледзячы на зніжэнне тавараабароту ў фінансавым выражэнні, яго фізічныя аб'ёмы захаваліся. "Крызіс вечна не бывае, - упэўнены ён. - Цяпер мы вядзём работу па далейшым стратэгічным супрацоўніцтве".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?